Накіпець зак. Згарнуцца пад скурай пры пашкоджанні (пра кроў). Дужа больна ударіўся нагою, ныкіпела, ажно чорна лі калена. Наклоністый прым. Нахілены, пахілы. Крыша ў яго ня дужа наклоністыя пулучылыся. Накрышыванне н. 1. Крышэнне. Hi ныравіцца мне тваё накрышывыньня. 2. Toe, што накрышана. Тваё накрышывыньня ат абеду стаіць у латкі, а ты ўзноў зы пряснушку хвытаісься. Накрышываць незак. Крышыць. Hi накрышывый многа хлеба ў мылако, ты ні пыясі. Накрышывацца незак. Крышыцца. Як режыш, хлеб накрышывыіцца, сыгрябі крошкі ў шайку. Накрышыцца зак. Утварыцца (пра крошкі). Hi сыма ж ета пряснушка ныкрышылыся, нехта балывыўся, рукі дужа чысаліся. Налазіць незак. перан. Прыставаць, чапляцца, лезці ў кампанію. Чаго ён нылазіць к етым хлыпцам, яны ж турнуць яго, што ня будзіць знаць, як ляцець. Налезць зак. Прыстаць, прычапіцца. Раз налез, другей раз налез, атпору ні пулучыў, дык цяперя ат яго ні аччапіцца. Наляшыць зак. Паляшыць. Ен табе німала налешыць, ны яго пынадзейся толька. Наляшыцца зак. Стаміцца ляшыўшы. Ныляшылыся я сяньня біс прівычкі, ажно ўсё баліць, асобінна ногі. Намасляніваць незак. Запэцкваць тлушчам, маслам. Сам рызьбіраіць кыбанчыка, i малый круціцца лі яго, рукі нымысьлянівыіць. Намаслянівацца незак. Запэцквадца тлушчам, маслам. Лянь-ка, як левыя пыла нымысьлянівыіцца. Намасляніць зак. Запэцкаць тлушчам, маслам. Ты свае каленкі нымысьляніў нейдзі, ажно блішчаць. Намасляніцца зак. Запэцкацца тлушчам, маслам. У яго дайжа лоб нымысьляніўся, во стыряіцца работычык. Намасляненый дзеепрым. Нымысьляніныя рукі ап што зря ні пцірай. Намёт м. Сугроб. Пы дзяреўні ні праедзіш, паку ля ні рызатруць, балъшэя намёты пасці лі кажныга двыра, дужа круціла ўсю ноч. Памянш. намёцік. Нібальшыя, ну пырядышна намёцікыў па ўсёй дарогі. Намыкацца зак. Намучыцца ў дасягненні вынікаў. Пу чужых хатых як намыкыісься, рад будзіш, рад, каб свой вугалочык, хуць німудренічкій. Намякацца зак. Нападацца (нямоцна, у мяккае). Нымякыўся ў сені як клубок. Набегыіцца, нымякыіцца, тады сьпіць
2 👁