Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Напаваджываць незак. Накіроўваць падвучваннем, падбухторваннем. Нарошня ныпываджывыюць яго: што зь естыга будзіць. Напавадзіць зак. Накіраваць падвучваннем, падбухторваннем. Шыряёнык яго ныпывадзіў, атыйграцца на ём думыў. Напаваджаный дзеепрым. Кім-то быў ныпываджын, сам ба такога ні прідумыў. Нападдаваць зак. Атрымаць пры падачы (y гульні ў мяч). Ныпыддаеш, што пы пальцых палкыю схваціш, ня лезь, айдзе бальшэя гуляюць. Напалучаць, напалучацца зак. Атрымаць шмат. Многа ты нупулучала ац сваіх, во i мне столька ныпрісылалі. У жызьні ўсякыга нупулучаісься, i харошыга, i плахога. Напароць зак. метаф. Нашукаць, знайсці шмат. Грібы тожа нада ўмець браць, адзін нічоеа ні найдзіць, а друзей i ладна напоріць. Нада ж столька ныпароў ігрушык! Напарываць незак. 1. Парыць вялікую колькасць. Я ныпарівыю бульбы зразу ны два дні i тады печ таплю ціріз раз. 2. Добра напарваць. Я ўсігда крепка ныпарівыю i ногі, i сьпіну, тады мне ляхчэй неік. Напаследку прысл. Напаследак. Толька ныпасьледку прізнаўся, што ён у сватоў пубуваў. Наперакасяк прысл. Наперакос. Hi кладзі ныпірікысяк, усё паедзіць i шухніць уніз. Як пашло ў іх c самыга нычала ныпірікысяк, дык i сяньня толку німа. Наплутаць, наплутухаць зак. Паблытаць шмат. Наплутыіш сваё пляценьня, што ні русплутухаіш. Ці ня ты нітык нуплутаў, што нада выкідывыць. Кыцянок у ніткі ўлез, нуплутухаў i сядзіць ціхінька. Наплутацца, наплутухацца зак. Паблытацца шмат. Hy ні само ж яно наплутылыся, пыхадзілі чые-то рукі. Тута столька нуплутилыся, што я нічога ні рысьцягну. Луччы зразу рызьбярі, ато нуплутухаіцца, дык нічога ня зьдзелыіш. Наплутаный, наплутуханый дзеепрым. Ну што йта тута наплутына? Січаж жа прібярі ўсё нуплутаныя! Нуплутуханыя сувайкі ні пырысьцягыіш, выкініш. Наплюхаць зак. перан. Пабіць ударамі ў вуха. Як зловюць, як наплюхыюць, тады ты будзіш знаць, што прідумляць i ны каго прідумляць. Направа ж., напраўлянне н. Рамонт. Як аддаў боты ў ныправу, яны там месіцыў сем выляліся, усё некылі i некылі зыбраць. Тута ўжо ніякыя нупруўляньня ні naможыць, выкідаць нада. Направаджыванне, направоджыванне н. 1. Накіроў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

наплў, наплўты, плўтылыся, тйлыся
1 👁
 ◀  / 257  ▶