пач шэзьдзісят хадзіў тут мушчына такей ныздрястый, прапытывыў, каб у зяці прічаліцца. Назол, назольнік м. Назола. Чаго ты еткій назол зьдзелыўся, раншы ж ты такім ня быў. Назольнік дзіцёнык, усьлед цігаіцца, пішчыць i пішчыць. Назольніца ж. Іна дужа назольніца, упікаіцца Арцямёнку. Назублянне н. Назубліванне. Ці будзіць серп жаць посьлі твайго нузубляньня? Назубляць незак. Назубліваць. У Рылыўшчыні быў майсьцір сярпы нузубляць. Назубляцца незак. Назублівацца. Як ні нузубляіцца, можа ж, трошку будзіць peзыць. Назубрыванне н. Зубрэнне. Назубрівыньня — ета плоха, нада, каб 'ты выўчыў i пынімаў, што ўчыў. Накавярзаць зак. Наплесці абы-як. C такога пляценьніка толк малый, ныкывірзаіць, што бульба будзіць сыпыцца зь яго карзінкі. Накавярзацца зак. 1. Сплесціся абы-як. Што ў цябе ныкывірзилыся, ці ета лубка, ці вароньнія гняздо? 2. Стаміцца, здаволіцца плетучы. Ты ўжо ныкывірзаўся, сядзь пысядзі. Накавярзаный дзеепрым. Ныкывірзана, дык ні рызьбяреш, што ета. Накалупываць незак. перан. Набываць пакрысе (звыч. грошы). Умеў капейкі. ныкалупывыць, нійдзе случыя ні ўпускаў. Накалупывацца незак. Збірацца, набывацца пакрысе (звыч. пра грошы). Я чуў, што ў цябе сыбіраіцца ны хату, ныкалупывыіцца патроху. Накапываннік м. Той, хто капае i накідае (гной). Сяньня ныкапывыньнікым нялёхка прішлося, яны самі i c пуні выкідалі. Накапыванніца ж. Пы вазу ныкапывыньніцы ўськінулі i селі зу вуглом. Накапываць незак. Браць віламі i накідаць (гной). Гной ныкапывыць цяжола, a дзень пымыхай-ка вілкымі, духу дасіся. Накапывацца незак. Накідацца (пра гной). Само ныкапывыцца ня будзіць, сілу нада прілажыць ды прілажыць. Накасыванне н. Навязванне, неадчэпнае прыставанне. Я іх атвучу жыва ат ныкасывыньня, ня будуць яны ўсякій раз ныдыідаць. Накасываць незак. Навязваць, неадчэпна прыставаць. Чаго іх усігда ныкасывыіць, як ня пойдзіш у горыд, абізацільна прівяжуцца, што ні ацстаць. Накідаць зак. жарг. Крыху пабіць. Яны даўно зьбіраюцца табе накідыць i пупадуць калі-небудзь. Рожыўцы адзін раз ныкідалі вам i яшчэ тоя самыя палучыця
Дадатковыя словы
назўбрівыньня, ныкалўпывыць, ныкалўпывыіцца, ныкывірзйлыся
1 👁