Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
птушкі, Я пула за пунію нейкыя кыркыньня, каб там хто квакуху ні драў. Кыркаць незак. 1. Каркаць або выдаваць падобны да каркания гук (пра птушку). Айдзе-то ў бульбі квакуха кыркыла, некыга спужалыся. 2 перан. Падаваць голас, абзывацца. А хваціць табе ужо кыркыць, наслухыліся мы. Кыркнуць зак. 1. Каркнуць або выдаць падобны да каркания гук (пра птушку). Ці ня куріца ета кыркнула, каб ня тхорь тама лавіў іх. 2. Абазвацца. Як возьму ць зы зырлянку, дык ты ня кыркніш. Кырханне н. Хрып, кашляние. Мы яго кырхыньня здаліку пызналі, сіпіць, як дзірявыя бочка. Кырхаць незак. 1. Хрыпець. Ходзіць, трошку кырхыіць, у яго грудзі нейкія слабыя. 2 перан. Жыць. Hi знаю, як іна там цяперя, увосінь ішчэ кырхыла нямножка. Кырхацца незак. Жыцца. Як на печы сяджу, нямнога кырхыіцца, а пытапчуся ны дваре — саўсім дренна становіцца, круціць мяне, лумаіць усю чысьцінька. Кыска, кыцька ж. ласк. Кошка. У малых луччыя падруга — кыска,, цігаюць яе пу руках, i йна нічога, цігайця. Памянш. кысачка, кысанька, кыцічка, кыцінька, кыця. Нешта кысычкі нашыя ня відна друзей дзень, каб ні золудзілыся куды. Кысынька, кысынька, ды цап яе зы карык. Замёрзла кыцічка, курняўкыіць пыдзь дзьвірямі, пагрецца просіцца. Што б ты дзелыў, каб ня ета кыцінька зубуўляцца табе. Hi маніу твыя кыця пышла ны работу — мышэй лавіць. Кыскін, кыцькін прым. Кошкін. Ня трогый кыскін чыряпочык, я сыма прібяру. Кыцькіна пасьцелька ны хаці, ляжыць на сені i сьпіць, во й пасьцелька ўся. Памянш. кысачкін, кыцінькін, кыцічкін. Ты ўжо вілікувата, каб табе кысычкіны лентычкі мыць. Кыцінькіна банычка асталыся ны дваре, помніш, ты яе карміла. Во табе, кыцічкіна цацка пыцірялыся. Кышканне н. Праганянне курэй воклічам «кыш». Ня дужа яны твайго кышкыньня быяцца, вазьмі палку ды палкыю махні. Кышкаць незак. Праганяць курэй воклічам «кыш». Щ ты на іх кышкый ці ня кышкый, трошку адбігаць 1 ўзноў у ячмень тубуном. Кышнуць зак. 1. Прагнаць курэй воклічам «кыш». Ідзеш міма ячменю, худзь ба кышнуў, ато зыдраў гылаву i ў тэй бок ні глядзіць. 2 перан. Прагнаць. Як ныдыядуць друзей раз, я іх кышну с хаты, ніхай на вуліцы гылдзяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблудзілыся
1 👁
 ◀  / 257  ▶