Кэрханне н. Кашаль, хрып. Ніякія балезьні ні зупускай, запусьціш — тады пачанецца кэрхыньня, i там баліць, i туды поріць,— пачуствывыў плоха — лячыся зразу. Кэрхаць незак. Кашляць, хрыпець. Прустудзіўся, кэрхыў, кэрхыў, а тады саўсім зьлёг, у лёхкіх нешта найшлі, пыслалі куды-то лячыцца. Кэрхацца незак. Кашляцца, хрыпець. Ат прастуды кэрхыіцца, ач чаго ж яшчэ, іна, прыклятыя,, на ўсё дужа ўліяіць. Кэханне н. Модны ўдар. Во ета кэхыньня, с такою сілыю любую калоду зразу рьізваліць! Кэхаць незак. Удараць з сілай. Дубовыя калодкі, ды дужа сукуватыя, усё раньня кэхыў, нубуйтуваўся ладна. Кэхацца незак. Ударацца з сілай. Ці раз ты кэхыўся аб етый вугыл. Кэхнуць зак. Ударыць з сілай. Падлезь, падлезь, кэхнуць, што закруцісься, у іх свае дзялы i ніхай самі рызьбіраюцца міс сабою. Кэхнуцца зак. Ударыцца з сілай. Ныгырадзіў, што ні прайціць, упацёмкых забудзіш, ні пагледзіш i сам кэхнісься. Л Лабавік м. 1. Лата на фасадным схіле страхі. Зь етыя палкі харошый лыбавік будзіць. 2. Фасадны схіл страхі. Ны лыбывіку цеч пычало, нада прілажыць саломыю. Памянш. лабавічок. Пыглядзіця, ны лыбывічкі адзьдзельна крючча аткладжына. Пысярёд крышы стала прыцікаць, a лыбывічкь дзіржацца. Лабатрас м. асудж. Гультай, безадказная асоба. Памянш. лабатрасік. Пыднімаіцца лыбытрясік, паліц an паліц ні зыставіш ударіць. Узмацн. лабатрасіна. Во яшчэ лыбытрясіна цігаіцца, ні людзей яму ня стыдна, нічога яго ня трогыіць. Павеліч. лабатрасішча. Хто б ета падумыў, што ў Кывалёнкыў лыбьітрясішча будзіць, у еткіх прыцаўных людзей. Лабатраска ж. Што ты ёй скижыш, кылі лыбытряска, ёй луччы бяс хлеба сядзець, абы ні работыць. Лабрэтаваць незак. Гультаявадь. А чаго яму ні лабрэтывыць, забот ніякіх, сьпі, гуляй., усё бізь яго i зьдзелына, i пріпучына. Ладачка ж. Таблетка. Я ўсігда ладычкі дзяржу ў зыnaci, як зыбилііць, я скарей хвытаю. Ладашнік м. Ахвотнік да аладак. Ладышнікі мае ўжо круцюцца, учора ўвечырі пріказывылі: глядзі ж
Дадатковыя словы
зыбйлііць, лыбывікў, скйжыш
3 👁