Старонка 61
◀ / 353 ▶
Тыцяны рыскалывыньніца: тонінькыю палычку ні рызаб'ець. РАСКАЛЯКАЦЦА зак. Разгаварыцца паціху. Рыскылякыліся пра нешта дзьве падругі, бітый час прастоілі пыд амбарым. РАСКАМІСАРЫЦЦА, РАСКАМІСАРНІЧАЦЦА, РАСКАМІСАРСТВАВАЦЦА зак. Праявіць энергію на кіраўнічай пасадзе. Міхалка тады як рыскымісаріўся, думыў, гылавы ня зносіць. Дужа яны рыскымісарнічыліся, ніхай ні рдзяцца, скора апсякуцца. Шчытаў, што рузумней зы яго нікога німа, хацеў рыскымісарствывыцца, а тута рузумнейшыя найшліся. РАСКАМКЫВАННЕ, РАСКОМКЫВАННЕ н. Разгортванне скамечанага. Хваціць табе вазіцца з рыскамкываньнім, кінь етыя бумажкі. Памый рукі посьлі раскомкывыньня, усякыю ты гадысьць бяреш! РАСКАМКЫВАЦЬ незак. Разгортваць скамечанае. Рыскамкывый, пыглядзім, што тут ныкымкана. РАСКАМКЫВАЦЦА незак. Разгортвацца (пра скамечанае). Ірьвецца бумага, ня хочыць рыскамкывыцца. РАСКАМКАЦЬ зак. Разгарнуць скамечанае. Іна рыскымкала жмуток, тама грошы былі укручыны. РАСКАМКАЦЦА зак. Разгарнуцца (пра скамечанае). Ні рыскамкыіцца ў яго, сам рызьвярці. РАСКАМКАНЫЙ дзеепрым. Аткінь ґ загнету рыскымканыя бумажкі. РАСКАПАРЫЦЦА зак. Пачаць поркацца. Рыскыпарілыся іс сваімі трантымі, ты яе будзіш трі часы ждаць. РАСКАПЫВАННЕ н. перан. Высвятленне. Ён знаў, што к чаму, як пычаў рыскапывыньня, усё выісьніў. РАСКАРКАЦЦА зак. Пачаць моцна каркаць. Піряд бурію вароны рыскаркыліся, ета мне дужа ў прімеці. РАСКАРОЧЫВАННЕ н. 1. Раскарачванне. Стой роўнінька, рыскарёчывыньня — ета дужа нікрасіва, сьміяцца будуць. 2 метаф. Раскопванне, разбурэнне. Ляда посьлі рыскарёчывыньня кінулі, ду вума ні дывялі, яно чортым зырасло, ні поля, ні кустоў. РАСКАРОЧЫВАННІК м. 1. Той, хто раскарачваецца. Пыдзівіся на етыга рыскарёчывыньніка, як ён стаіць. 2 метаф. Той, хто раскопвае, разбурае. Пыстыряліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 353 ▶