рыскарёчывыньнікі: шульцы пыткыпалі i ўвесь бок у пуні выіхыў. РАСКАРОЧЫВАННІЦА ж. 1. Тая, што раскарачваецца. Прута рыскарёчывыньніца палучыць i ўсе яе дуры айдзе дзенуцца. 2. Тая, што раскопвае, разбурае. Нічога ў тых кустах рыскарёчывыньніцы ня зьдзелыюць, тама нада сіла ні абы-ікая. РАСКАРОЧЫВАЦЬ незак. 1. Раскарачваць. Пірістань рыскарёчывыць ногі як качэрьгі. 2. метаф. Раскопваць, разбураць. Другей год рыскарёчывыюцъ Амшару, усё дно як вадзііць ім. РАСКАРОЧЫВАЦЦА незак. 1. Раскарачвацца. Пірістань рыскарёчывыцца, дурную прівычку ўзяў. 2. Раскопвацца, разбурацца. Ныпрасна кусты рыскарёчывыюцца, на той зямле нічога росьць ня будзіць. РАСКАРОЧЫЦЬ зак. 1. Раскарачыць. Рыскарёчылі ногі i стыяць, любуюцца, як Мішка ўсякыю дурату выдзелывыіць. 2. Раскапаць, разбурыць. Ладный кусок лугу рыскарёчылі, нашто ім быў луг, каб хто спрасіў. РАСКАРОЧЫЦЦА зак. 1. Раскарачыцца. Чаго ён рыскарёчыўся як ідыл якей, п 'яный ці uimo. 2. Раскапацца, разбурыцца. Во хызяін: пунька рыскарёчылыся, сьценка выіхыла, а ён i ў вус ня дуіць. РАСКАРОЧАНЫЙ дзеепрым. 1. Раскарачаны. Я відзіў Антона: стыяў рыскарёчыный лі піўнушкі i за ліпу дзіржаўся. 2. Раскапаны, разбураны. Як ты праедзіш пы такой рыскарёчыный пахыці, варочый нызад. РАСКАРУЧЫВАННЕ н. 1. Разбуранне. Стогнуць стырікі посьлі рыскарючывыньня, там яны ладна нубузуваліся. 2. Разбураныя рэчы, пабудовы. Нада думыцъ, як рыскарючывыньня да толку дывадзіць. 3. Згінанне. Пыдзікуйся ны Ракыва рыскарючывыньня: ны палку c трудом аппіраіцца. РАСКАРУЧЫВАЦЬ незак. 1. Разбураць. Нашто було пунчыну рыскарючывыць, усякыя бырахло туды склыдалі. 2. Згінаць. Яго даўно пычало рыскарючывыць, гадоў дзесіць крюкым ходзіць. РАСКАРУЧЫВАЦЦА незак. 1. Разбурацца. Раз прігляду німа, яно само пы сабе рыскарючывыіцца. 2. Згінацца. Стала Аўгінка рыскарючывыццау ну ёй многа гадоў, зы нас іна намнога старей. РАСКАРУЧЫЦЬ зак. 1. Разбурыць. Трактыры дарогу рыскарючылі, што ны калёсых ні праедзіш. 2. Сагнуць. Нешта цябе рыскарючыла
Дадатковыя словы
прўта
2 👁