РАЗНАШЫВАЦЬ, РАЗНОШЫВАЦЬ незак. 1. Разносіць. Хваціць-ка табе нажы рызнашывыць куды зря, зы табою тады ні найдзіш. Дзеці што ні пупадуць, усё разношывыюць. 2 метаф. Распаўсюджваць. Калі вы пірістаніця трілюды рызнашывыць? Любюць чуш разношывыць, у іх і пулучаіцца ладна. РАЗНАСІЦЬ незак. Распаўсюджваць. А ўмела рызнасіць плёткі, ніхай сьвяцінька ляжыць. РАЗНАШЫВАЦЦА, РАЗНОШЫВАЦЦА незак. 1. Разносіцца. Як ні бірягеш, само пы сабе усё рызнашывыіцца. У цябе і раншы многа чаго разношывылыся. 2. Распаўсюджвацца. Харошыя ні так скора пачуіш, а ўсякыя дурута рызнашывыіцца быйстра. Сплетні разношывыюцца скарей ні нада.
РАЗНЕРВІЧАЦЬ, РАЗНЕРВІЧАЦЦА зак. Разнервавацца. У яго гылыва слабыя, як разьнерьвічыіць, яму саўсім дренна дзелыіцца. Зы ірунду, за вілкі разьнерьвічыўся, — а ніхай ба яны там на месьці згарэлі!
РАЗНІЗЫВАННЕ н. Разніманне зніза — вопратак, апранутых адна на другую. С тваім разьнізывыньнім ты да вечыра правозісься.
РАЗНІЗЫВАЦЬ незак. Разнімаць зніз вопратак. Разьнізывый зьніз, ірьмяк павесь кыла духу, ніхай прысыхаіць. РАЗНІЗЫВАЦЦА незак. Разнімацца (пра зніз). У цябе ня дужа і разьнізывыіцца, крепка напёрта. РАЗНІЗАЦЬ зак. Разняць зніз. Ну што вы, і ўдваіх ні рызьнізаіця! РАЗНІЗАЦЦА зак. Разняцца (пра зніз). Цягні кряпчэй, як-небудзь рызьнізаіцца. РАЗНІЗАНЫЙ дзеепрым. Прібярі рызьнізаныя тряхольля, ні кідай як зря.
РАЗНУДЗІЦЦА зак. Пачаць моцна бедаваць. Томка с Анькыю разнудзіліся: іхныя кывалеры ужо другую вічарінку прупускаюць.
РАЗНЫКАЦЬ зак. Вымусіць часта згінацца. Нешта іх разныкыла кыла пунь, усё дно як што іскалі.
РАЗНЫРАЦЦА зак. Пачаць часта ныраць. Во рызныряліся, адзін хырашо, а другей яшчэ луччы.
РАЗНЮНДЗІЦЬ зак. экспр. Выклікаць хныканне. Абеіх як разьнюньдзіць, тады ўжо хуць пішы піряд імі. РАЗНЮНДЗІЦЦА зак. Расхныкацца. Разьнюньдзілыся, чаго ёй ні тыкая канхвета, як у Воўкі.
74 👁