РАЗМЯКЧЭЦЬ, РАЗМЯКЧЭЦЦА зак. Зрабіцца мяккім. Як рызьмякчэіць скарінка, тады я зьем, а так нізашто ні ўкушу. Во калі ў мяне ну руках бургункі рызьмякчэліся, як паріць пычыла! РАЗМЯКЧЭЛЫЙ дзеепрым. Зімля рызьмякчэлыя, ня ўсюдых пройдзіш.
РАЗМЯРАННЕ, РАЗМЕРЫВАННЕ н. Меранне для падзелу. Якоя ж тваё рызьміряньня, што на цэлыю чэцьвірць кырацей атрезылі. Яны дужа ні сьпішаць з разьмерівыньнім, прыкычаліся пуўдня ў кустах.
РАЗМЯРАННІК, РАЗМЯРАЛЬШЧЫК, РАЗМЯРАЦЕЛЬ, РАЗМЕРЫВАННІК м. Той, хто размярае. Рызьміряньнікі сяньня за дзень ныхадзіліся. Зь яго такей рызьміряльшчык, ён шчытаіць саўсім слаба. Ваш рызьміряціль як намеріiць, дык ніхто ні рызьбярецца, што к чаму. Заўтря тожа разьмерівыньнікі пойдуць, у іх яшчэ многа работы. РАЗМЯРАННІЦА, РАЗМЯРАЛЬШЧЫНА, РАЗМЯРАЦЕЛЬКА, РАЗМЕРЫВАННІЦА ж. Сідзяць рызьміряньніцы зу кустом, нешта сваё апсуждаюць. Зналі, каго стынавіць рызьміряльшчыцыю, іна грамытныя дзяўчонка. Січас пірямеріiць Сазоныва рызьміряцілька, іна троху петріць у етым. А ты была б разьмерівыньніца луччы ўсіх!
РАЗМЯРЭКАЦЦА зак. экспр. Пачаць разважаць. Ісачонык як рызьмярекыўся, усё дно як міністыр якей.
РАЗМЯШАЙКА ж. Прылада для размешвання. Апстругай мне рызьмішайку, каб лоўкінькыя была. Памянш. РАЗМЯШАЕЧКА. Нейдзі зыцірялыся мыя рызьмішаічка, зыкацілыся куды-то.
РАЗМЯШЫВАННЕ н. Размешванне. Во якоя тваё рызьмяшывыньня: гліна цэлымі кымкамі ляжыць!
РАЗМЯШЫВАЦЬ незак. Размешваць. Пычаў гліну рызьмяшывыць, а дно у яшчыку выскычыла. РАЗМЯШЫВАЦЦА незак. Размешвацца. Мел засох і ня хочыць рызьмяшывыцца.
РАЗНАМЁТ н. Рознакаляровасць. Відзіш, якей рызнамёт яе пасьцілкі, ажно у вычах дзелыіцца ряба.
РАЗНАШЫВАННЕ н. метаф. Распаўсюджванне. Іх зылаіць нада зы такоя рызнашывыньня лухты, што пачуюць, яшчэ прікладуць і пынясьлі.
73 👁