Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
РАЗМЫСЛОВАСЦЬ ж. Удумлівасць, разважнасць. Ікая рызмысловысьць у ветріньніка, ён сьпірва дзелыіць, а тады пычынаіць думыць.. РАЗМЫСЛОВЫЙ прым. Удумлівы, разважны. Куліноўна была рызмысловыя баба, іна крепка падумыіць, а тады скажыць. Памянш. РАЗМЫСЛОВЕНЬКІЙ. Каб жа ён быў такей рызмысловінькій, як другея! РАЗМЫЎКА ж. Лякарства для прамывання. Во глядзі, тута я размыўку стаўлю, am віцінара прінёс. РАЗМЯЖДЖУРЫВАННЕ н. Грубае расцісканне. Вун што твой гіройскій сын тваріць, — нада ny руках ныдываць зы такоя рызьмяжджурівыньня! РАЗМЯЖДЖУРЫВАЦЬ незак. Груба расціскаць. Глянь-ка, як малый ныгамі рызьмяжджурівыіць бульбу пы масту, атвылакі скорей! РАЗМЯЖДЖУРЫВАЦЦА незак. Груба расціскацца. Хлеб нейкій ніважный, рызьмяжджурівыіцца, хут ты яго бярі ды піріпікай. РАЗМЯЖДЖУРЫЦЬ зак. Груба расціснуць. Ён табе многа наесьць: рызьмяжджуріць пряснушку — i выкініш сьвіньням у шайку. РАЗМЯЖДЖУРЫЦЦА зак. Груба расціснуцца. Твае ладкі рызьмяжджуріліся у мяшочыку, ні ладкі сталі, a камок цеста. РАЗМЯЖДЖУРАНЫЙ дзеепрым. Твой вузялочык пупаў пыд мяшок, усё ў ім рызьмяжджуріна, нечыга на стол класцъ. РАЗМЯЗДРАЧЫВАННЕ н. экспр. Грубае расцісканне. Ай-я-яй, -што тута надзелына, куды такоя рызьміздрячывыньня дзіваць, есьць яго ні станіш. РАЗМЯЗДРАЧЫВАЦЬ незак. экспр. Груба расціскаць. Ema ці ні твае балыўнікі i рызьміздрячывылі пріснок. РАЗМЯЗДРАЧЫВАЦЦА незак. Груба расціскацца. Як мяккыя адно на дно кладзеш, ніжнія рызьміздрячывыіцца. РАЗМЯЗДРАЧЫЦЬ зак. Груба расціснуць. Ты тама ладык хуць ні рызьміздряч лазіўшы. РАЗМЯЗДРАЧЫЦЦА зак. Груба расціснуцца. Такую ціжаль пылажыў, ну, гуркі i рызьміздрячыліся. РАЗМЯЗДРАЧАНЫЙ дзеепрым. Пытрясі усё рызьміздрячыныя ныч шайкыю, нечыга тама выбіраць. ■ РАЗМЯКАЦЦА зак. жарт. Пачаць перамагаць у баруканні. Ох, ты рызьмякыўся, усіх піряборіць хочыш, а Пеця кряпчэй зы цябе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рызьмяжджўрі, рызьмяжджўрівыіць, рызьмяжджўріліся, рызьмяжджўріна, рызьмяжджўріць
2 👁
 ◀  / 353  ▶