Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
РАЗРАДЖЫВАННЕ н. Прарэджванне. Сьпіна рызбалелыся посьлі рызряджывыньня, крюкым стыяла пасьці ўвесь дзет. РАЗРАДЖЫВАЦЬ, РАЗРАДЖАЦЬ незак. Прарэджваць. Я сяньня свае быракі рызряджывыла. Hi нада було так рызріджаць моркву, дужа редка пулучылыся. РАЗРАДЗІЦЬ зак. Прарэдзіць. Во тута тожа густа гуркі узыйшлі, рызрядзі, amo яны ня вырыстуць. РАЗРАДЖЫВАНЫИ, РАЗРАДЖАНЫЙ, РАЗРАДЖАТЫЙ дзеепрым. Рызряджывыныя морква буйныя, а ну другой грядкі дробнінькыя. Ны адной грядкі рызріджаныя гуркі, а ну другой густы. Відзіш, як пашлі ў рост рызріджатыя быракі. РАЗРАЖАЦЬ незак. Узбуджаць. Ты еткыю сваркыю только сам сябе рызріжиіш, a яно ны здароўя уліяіць. РАЗРАЖАЦЦА незак. Узбуджацца. Зы ўсякыю мелыч рызріжаіцца, у яго зь нервымі ні ў пырядку. РАЗРАПЯРЦІЦЬ зак. гумар. Хораша прыбраць. Рызріпярціла свайго Іваньку, хут ты яго другей раз у сваты вядзі. РАЗРАПЯРЦІЦЦА зак. Хораша прыбрацца. Ну дык што, калі яны рызріпярціліся, толку ня выйшла ні на грош. РАЗРАПЯРЧОНЫЙ дзеепрым. Пашлі Домніньі нявесткі рызріпярчоныя, c сумычкымі, як барышні. РАЗРАПЯРЦЁМШЫ дзеепрысл. Трецьцій дзет сядзіць рызріпярцёмшы, жджэць, а Коля ўсё ня едзіць. РАЗРЫВАННІК м. Той, хто раскопвае. Бузуюцца рызрываньнікі над погрібым, зімліная работа цяжолыя. РАЗРЫВАННІЦА ж. Разрыць ба ema ўсё нада, ды мулувата сіл у рызрываньніц. РАЗРЫВАЦЦА незак. метаф. Моцна крычаць, моцна брахаць. Аддай ты яму яблыкі, ніхай ні рызрываіцца. У самыю поўныч сыбакі рызрываліся, некыга чулі. РАЗРЭЗ м. метаф. Непрыязнасць. Ці даўно ў цябе c Толікым такей разрез? Цяперя яны у разрезі c Кыбынятымі. РАЗРЭЎЦЦА зак. Пачаць моцна ўголас плакаць. За нешта ні пыладзілі, узноў рызряўліся на ўвесь двор. РАЗУМОЧАК м. памянш. іран. Мудрэц, хітрун. Hy ці вы ні знаіця, ema первый рузумочык у акругі, усіх пувучаць любіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рызріжйіш
1 👁
 ◀  / 353  ▶