там німа работы, ні тута. Hi ныдаесьць жа ёй шлэмкыцца столъка ўремя! ШЛЭНДА м. i ж., ШЛЭНДАНШК м. неадабр. Бадзяка. Ач шлэнды ні надзейся помышчы пулучыцъ. Другая шлэнда цягніцца як съвет біз ума. Ну айдзе шлэндыньніку зыняція найціць, нійдзе ні найдзіць. Узмацн. ШЛЭНДЗІНА. Айдзе вы шлэндзіну пірівысьпітаіця! Павеліч. ШЛЭНДЗІШЧА. Hy шлэндзішча i болыйы нічога, матка б'ецца, петыіцца, a ён цігаіцца. ШЛЭНДАННІЦА ж. Зыдылася шлэндыньніца, ніякія помышчы Хоўра am яе ня відзіць. ШЛЭНДАННЕ н. неадабр. Бадзянне. Дыбяруся я dy Пуўлючка, дам яму i шлэндыньня, i ціганьня, за ўсё нылаю. ШЛЭНДАЦЬ, ШЛЭНДАЦЦА незак. неадабр. Бадзяцца. Яму б саўсім ні к чаму na горыду шлэндыць, ці ў дваре работы німа? Прівык шлэндыцца, нічога зьдзелыць ні прітуркыіш. ШЛЭПАННЕ н. эмац. Павольная хада, тупанне. Як табе ні разычку ні ныдаесьць шлэпыньня, таўкесься пуўдня, ніякыга дзела ня відна. Кынчай ты шлэпыньня, пысядзі, усяго ні пірядзелыіш. ШЛЭПАРНІК м. эмац. Хілы, слабы чалавек. Якей хызяін іш шлэпырніка, яму толька на печы ліжаць. ШЛЭПАРНІЦА, ШЛЭПАРКА ж. Што ты хвалісься: жылі, жылі, — шлэпырніцыю была твыя матка. Айдзе ўжо шлэпьірькі з мушчынымі руўняцца. ШЛЭПАЦЬ, ШЛЭПКАЦЬ, ШЛЭПАЦЦА, ШЛЭПКАЦЦА незак. эмац. Павольна хадзіць, тупаць. Ікая зь яе работа, трошку лі двыра шлэпыіць i то ладна. Што пупадзецца, уссуну на ногі i шлэпкыю кругом двыра, пасу курей. Хваціць табе шлэпыцца, мыладэя самі могуць пуўпруўляцца. Пакуля змагі трошку ёсьць, пойдзіш шлэпкыцца, ня будзіш жа ліжаць склаўшы рукі. ШЛЮНДРА ж. эмац. Неахайная, нязграбная жанчына. Шлюндру да толку ніхто ні дывядзець, іна такою навік астаніцца. Узмацн. ШЛЮНДРЫНА. Шлюндріна i андрак задым ныпярёд носіць. Павеліч. ШЛЮНДРЫШЧА. Во яшчэ шлюндрішча бізгаловыя зыдылася на горя
Дадатковыя словы
бецца
0 👁