Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
ШКУРЛАПЭТ м. эмац. Нехлямяжы ўпарты чалавек. Якей сь Пітрычка чылавек, — шкурлапэт, толька язык дужа гладка ходзіць. Памянш. ШКУРЛАПЭЦІК, ШКУРЛАПЭЦІЧАК. Нейкій гырадзкей шкурлапэцік за ёю ухлёстывыіць, часта стыяць разым. Куды вы етыга шкурлапэцічка цягніця, ніхай ба сядзеў у дваре. Узмацн. ШКУРЛАПЭЦІНА. Такей шкурлапэціна яе зяць, uimo ні прідумыіш. Павеліч. ШКУРЛАПЭЦІШЧА. Hy ŭ шкурлапэцішча, чаго ты ны яго хуць ня тукніш хырашэнька? ШКУРЛАПЭТКА ж. 3 Мысяёнкывыю шкурлапэткыю ня дужа згаворісься. Памянш. ШКУРЛАПЭТАЧКА. Я знаю, хто іх пудвучыў у садок злазіць: Мірёныва шкурлапэтычка. ШКУРЛАПЭЦЦЕ н. зб. 1. Нехлямяжыя ўпартыя асобы. Якога вы толку хочыця ач шкурлапэцьця, іх ніхто зу людзей ні вядзець. 2 перан. Бясформенныя кавалкі. Тоя шкурлапэцьця смашней ні брізаўшы, мяса засохлыя. ШКУРЫСТЫЙ прым. 3 цвёрдай скурай. Нейкія шкурістыя яблыкі, я іх так ні ўкушу, вазьму нож дый апскаблю. ШКУРЭНДА ж. эмац. Свавольніца, распусніца. Цігаюцца шкуренды, работыць разу ня хочуць. Узмацн. ШКУРЭНДЗІНА. Максімывый шкурендзіні толька пыдывай кывалерыў. Павеліч. ШКУРЭНДЗІШЧА. Была шкурендзішча за ўвесь сьвет, матка am яе плакым плакыла. ШЛЕХАТАЦЬ незак. метаф. Цячы моцным струменем. Ляжыць ён з разьбітыю гылавою, кроў шляхочыць як c пырасёнка. ШЛЕХАЦЕННЕ н. метаф. Моцнае злаванне. Hi прідумыць, калі яго шліхаценьня кончыцца, i ці кончыцца калі. ШЛЕХАЦЕЦЬ незак. метаф. 1. Моцна, з плёскам цячы. Край нада крышу рітуваць, як дождж, пряма шліхаціць на столь i ў хату, міскі пыцстыўляць ні спруўляюся. 2. Мощна злаваць. Доўга шліхацеўуняцца ня мог. ШЛЁМАННЕ, ШЛЁМКАННЕ, ШЛОМАННЕ н. Тупанне па гразі. Кынчай шлёмыньня, аддыхні троху, ты прітопкылыся за дзень. Як жа ныдаела ema шлёмкыньня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шкў
0 👁
 ◀  / 353  ▶