ШАСЦЯРЫК м. Бервяно таўшчынёй у шэсць вяршкоў на зрэзе ў камлі. Навазіў шысьцірікоў, можна строіцца, толька сілы ў яго мала.
ШАТАЦЬ незак. эмац. Вымушаць швэндацца. Нейдзі шытала троя судык, а сяньня прівалокся пымятый.
ШАТКАВАННІК м. Той, хто шаткуе. Шуткуваньнікі як возьмуцца, яны табе за вечыр усё пысякуць. ШАТКАВАННІЦА ж. Прістала шуткуваньніца, ну іна пырядышна пымыгла.
ШАТКОЎКА ж. Шаткоўня. Шаткоўка раз у год нада, стаіць абернутыя на клеці, увосінь толька зьнімаім.
ШАХ выкл. Пра крэсленне. Пісаў, пісаў, а тады шах, шах, усё пірічыркнуў, пылажыў цітрадзь і пабег.
ШАХАЦЬ незак. метаф. Ганяць, праганяць. А ці раз цябе шахыў ат'етуля Максім? Бяздумна траціць. Ні шахый дужа грышамі, яны пынадыбюцца, а ў цябе ня будзіць ні капейкі. ШАХАНУЦЬ зак. Прагнаць. Як шыхануў скот с таго боку, каровы усім тубуном у ячмень. Бяздумна растраціць. Ну й што, ежылі многа було, шыхануў, што ні капейкі ні асталыся.
ШАХВЯРЫЦА ж. Шаферка на вяселлі. Не, я пакуля ні знаю, хто ў яе будзіць зы шыхвярíцу.
ШАХЦЁР м. перан. гумар. Непаседа, задавака. Ух, шахцёр быў яго большый маліц, шкура на ём гарела. Памянш. ШАХЦЁРЫК. Такей шахцёрік пыдрыстаіць, будзіць увесь дзед. ШАХЦЁРКА ж. Вольгіна шахцёрка атнекуля явілыся, учора прікаціла. Памянш. ШАХЦЁРАЧКА. Бярецца шахцёрычка чышчы мамы.
ШВАГАРОК, ШВАГЕРЧЫК, ШВАГАРОЧАК м. памянш. Швагер. Калі швыгарёк заедзіць, нада спрасіць, ці думыіць ён прыдываць пацьцёлка. Швагерчык твой пыныстыяшчыму надзеўся, ні скажыш, што Саўкін сын. Швыгарёчык ваш ці ня к Нюшкі клінкі пыдбіваіць.
ШВАГРЭНІН прым. Прыналежны швагерцы. Ета швагреніна кохтычка асталыся, іна будзіць іціць нызад і зыбярець.
ШВАЛІНА ж. эмац. Бескарысная рэч. Нашто вам усякія швaліны бярежч, усё ета пывыкідаць нада. Памянш.
83 👁