ЧАРВІВЕЦЦА незак. Рабіцца чарвівым. Дужа цёпла i суха, якей гріб вылізіць i зразу чарьвівіцца. ЧАРВЯВЫЙ прым. Чарвівы. Чырьвявых грібоў браць ні нада, калі кырянёк паточын, выкідывый. ЧАРНАВАЦЕНЬКІЙ, ЧАРНАВАЦЕНЕЧКІЙ прым. памяти. Чарнаваты. Хадзіў зь ёю пы бызару красівый мульчуган сяредніга росту чурнувацінькій. Чурнувацінічкій мыціріял мне ня дужа ныравіцца, нада што сьвятлейшыя. ЧАРНЕННЫЙ прым. Вельмі чорны. Мужык у яе чарненный-чарненный, нейкій нярускій, — айдзе іна сабе такога пупала? ЧАРНЕЦЬ, ЧАРНЕЦЦА незак. перан. Моцна гараваць. Чарнела тута адна з малымі, пакуля t брытам некуды далёка зьехыла. Ema мы толъка знаім, сколька Матруніна дычка чарнелыся. ЧАРНІЦЬ незак. эмац. Выклікаюць гора, пакуты. Чаго ты церьпіш яго у хаці, дакуліцька ён цябе чарніць будзіць? ЧАРНІШНІЧАК м. памянш. Чарнічнік. Нада було б атырваць чарншнічку, я яго ўсігда am прастуды зыварівыю. ЧАРТАВЕШКА звыч. ж. эмац. Картавая асоба. Як іхныя чыртавешка пычынаіць гываріць, я нічога ні рызьбяру. Памянш. ЧАРТАВЕШАЧКА. У яе тыкая дзяўчонка чыртавешычка, ні наймет, што іна турлычыць. ЧАРТАВЕШКІН прым. Прыналежны картавай асобе. Я чыртавешкін голые айдзе хочыш пызнаю: большы ніхто так ні гаворіць. Памянш. ЧАРТАВЕШАЧКІН. Штоб большы ні раськідывыў чыртавешычкіны цітрадкі! ЧАРТОЎ прым. Чортаў. Hi ныравіцца чартова работа. Прінясло чартовых гасьцей. ЧАРТЫНЯ ж. Чартаўшчына. Чартыня ўсякыя табе вярзецца, ці було яно што калі, ці ні разу нійдзе ні було. ЧАРЧОНКА ж. зніж. 1. Чарка. Нясі-ка сюды чарчонкі, рызальлём emy каплю. 2 перан. Выпіўка. Ці была ж ім чарчонка у Сьвірідывых? Памянш. ЧАРЧОНАЧКА. 1. Чарка. Пыставілі чарчонычкі na нохцю, зь іх ня піць, а
0 👁