Памяти. ЦЮЦЕЛЕЧКА. Самый круюшок, цюцілічку падрежым i хваціць. ЦЯГ м. 1. Цяга. Склаў печ, а цяг саўсім слабый, дык піріклыдаў комін i ніжы нешта пупруўляў. 2 перан. эмац. Злодзей. Hi кідай дзьвері нізачынітымі, нарьвецца якей цяг i што пынясець. ЦЯГАВІТА прысл. Выносліва. У Косьцікывы гады цігавіта дзелыць ня будзіш, трошку пымітаісься ды аддыхай. ЦЯГАНКА ж. асудж. Пахатуха. Ісь ціганкі ні ў век хызяйкі ні було i ня будзіць, звыкла i звыкла апхадзіць дзяреўню. Памяти. ЦЯГАНАЧКА. Будзіць ціганычка, як болъшыя, во што зь яе палучыцца. ЦЯГАННІК, ЦЯГАЛЬНІК, ЦЯГАЛЬШЧЫК м. Той, хто цягае, выцягвае. Каб тама ціганьнікі карзінкі адзін другому ны гылаву ні ўпусьцілі. Цігальнікі вун кулу кустоў аддыхаюць, зымаріліся. Етый цігальшчык ня дужа рысхваціцца работыць. ЦЯГАННІЦА, ЦЯГАЛЬНІЦА, ЦЯГАЛЬШЧЫЦА ж. Ідуць мае ціганьніцы, ныработыліся, ну сеіць бульбы нывыцягывылі. Адна цігальніца такую кучу ні пірівалочыць, нада паможч. Удзьвюх цігальшчыцы як узяліся, зы час усё кончылі. ЦЯГАЦЕЛЬ, ЦЯГАЦЕЛЬНІК м. 1. Той, хто цягае, выцягвае. Узяўся цігаціль зы граблі, зачэпіць за што кліцамі i пулумаіць. Ныцігаліся нашы цігацільнікі, зымаріліся, ліжаць зу кустом. 2 перан. Той, хто швэндаецца. Зьдзелыўся цігаціль, палкі дроў у дваре ні піряськепіць. I етый станіць цігацільнікым, як большый, ужо січас у дваре ні стыка'щца. ЦЯГАЦЕЛЬНІЦА ж. I. Тая, што цягае, выцягвае. Во якую хвырасьціну вылакець твыя цігацільніца! 2. Тая, што швэндаецца. Штоб дзеўкі такою цігацыьніцыю быцъ, ета ж стыд i позор! ЦЯГАШЧЫЙ прым. 1. Бяздомны. Ета нейкій цігашчый сыбака, прыгані яго. 2 асудж. Распусны. 1с сымае пуця ні було, i дычка зыдылася цігашчыя. ЦЯГЛО н. перан. Цяжар. Нілізя дзяўчонкі такоя цягло цягнуць, тут жа біз малыга, біз малыга два пуды весу. ЦЯГНУЦЬ незак. перан. Знімаць (пры гульні ў карты). Ты ў мяне ні разу ні атаб'есься, прідзіцца табе
Дадатковыя словы
атабесься, стыкащца
6 👁