ЦМОКАЦЬ незак. перан. Піць з прыемнасцю. Ладна цмокыюць, адзін ад другога ні ацстаюць. ЦМОКАЦЦА незак. Піцца з прыемнасцю. Яму нядренна цмокылыся і ў суботу, і ў скрысеньніка. ЦМОКНУЦЬ зак. Выпіць з прыемнасцю. Точна я ні знаю, ну, па-мойму, яны цмокнулі у Кулініныя нявесткі. ЦМОКНУЦЦА зак. Выпіцца з прыемнасцю. Ім ба цмокнулыся, каб хто пыставіў.
ЦМЫГНУЦЬ зак. Забегчы, глянуць (пры пошуках). Туды цмыгнула, сюды, думыла, длі яе тут накладжына і ныгатоўліна.
ЦОПАННЕ, ЦОПКАННЕ, ЦУПАННЕ, ЦУПКАННЕ н. метаф. 1. Тупанне па гразі. Калі табе цопыньня дужа ныравіцца, ідзі. Ні хыдзьба, а цопкыньня, глядзі, ногі выцігніш, а боты там астануцца сядзець. Ныдаела мне цупыньня, кажный дзень грязь і грязь. Знаю, што будзіць цупкыньня, а йціць нада. 2. Квэцанне. Пыглядзіця вы на іх цопыньня, што яны вытвыряюць. Ні ныравіцца мне тваё цопкыньня, ты і да вечыра ня выбірісься. У вас як пычанецца цупыньня, дык няскора кончыцца. Січаж жа пірістаньця мазыцца, а то палучыця за цупкыньня!
ЦО-ЦО-ЦО выкл. Цмоканне пры падзыванні свіней. Як пацокыіш цо-цо-цо, сьвіньні зразу бігаць.
ЦУГНУЦЬ зак. эмац. Зраўняцца. Гады яе бальшэя, ёй ні цугнуць з вамі.
ЦУГУНОК м. Невялікі чыгун. Хацела пыдыйціць у горыд, другей цугунок сабе пыглядзець. Памянш. ЦУГУНЧЫК, ЦУГУНОЧАК, ЦУГУНЧЫЧАК. Мае дужа любюць быракі, я ім пасьці кажный дзень цугунчык ґ жару прістыўляю. У цугуночыку кылы дна дзірічка, прыгареў ці працёрся. Ны заўтрік варіла цугунчычык галык з новыя бульбы.
ЦУРБОЛЕННЕ, ЦУРБЭНЕННЕ н. метаф. Неакуратнае ліццё, наліванне. Астыражней іс сваім цурболіньнім, забрызкылі усё кругом. Ну й цурбэніньня: пылавіна ў шайку, пылавіна міма.
ЦУРБОЛІЦЬ незак. метаф. Ліць, наліваць неакуратна. Дос у цеста ваду цурболіць, сьвіньні есьць ня
76 👁