Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
ЦМОКАЦЬ незак. перан. Піць з прыемнасцю. Ладна цмокыюць, адзін ад другога ні ацстаюць. ЦМОКАЦЦА незак. Піцца з прыемнасцю. Яму нядренна цмокылыся i ў суботу, i ў скрысеньніка. ЦМОКНУЦЬ зак. Выпіць з прыемнасцю. Точна я ні знаю, ну, па-мойму, яны цмокнулі у Кулініныя нявесткі. ЦМОКНУЦЦА зак. Выпіцца з прыемнасцю. 1м ба цмокнулыся, каб хто пыставіў. ЦМЫГНУЦЬ зак. Забегчы, глянуць (пры пошуках). Туды цмыгнула, сюды, думыла, длі яе тут накладжына i ныгатоўліна. ЦОПАННЕ, ЦОПКАННЕ, ЦУПАННЕ, ЦУПКАННЕ н. метаф. 1. Тупанне па гразі. Калі табе цопыньня дужа ныравіцца, ідзі. Hi хыдзьба, а цопкынъня, глядзі, ногі выцігніш, а боты там астануцца сядзецъ. Ныдаела мне цупынъня, кажный дзень грязь i грязь. Знаю, што будзіць цупкыньня, а йціць нада. 2. Квэцанне. Пыглядзіця вы на іх цопыньня, што яны вытвыряюць. Ш ныравіцца мне тваё цопкыньня, ты i да вечыра ня выбірісься. У вас як пычанецца цупыньня, дык няскора кончыцца. Січаж жа пірістаньця мазыцца, а то палучыця за цупкыньня! ЦО-ЦО-ЦО выкл. Цмоканне пры падзыванні свіней. Як пацокыіш цо-цо-цо, сьвіньні зразу бігаць. ЦУГНУЦЬ зак. эмац. Зраўняцца. Гады яе бальшэя, ёй ні цугнуць з вамі. ЦУГУНОК м. Невялікі чыгун. Хацела пыдыйціць у горыд, другей цугунок сабе пыглядзець. Памянш. ЦУГУНЧЫК, ЦУГУНОЧАК, ЦУГУНЧЫЧАК. Мае дужа любюць быракі, я ім пасьці кажный дзень цугунчык Г жару прістыўляю. У цугуночыку кылы дна дзірічка, прыгареў ці працёрся. Ны заўтрік варіла цугунчычык галык з новыя бульбы. ЦУРБОЛЕННЕ, ЦУРБЭНЕННЕ н. метаф. Неакуратнае ліццё, наліванне. Астыражней ic сваім цурболіньнім, забрызкылі усё кругом. Ну ŭ цурбэніньня: пылавіна ў шайку, пылавіна міма. ЦУРБОЛІЦЬ незак. метаф. Ліць. наліваць неакуратна. Дос у цеста ваду цурболіць, сьвіньні есьць ня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цугнўць, цугўнчык, цугўнчычык, цўпкыньня, цўпыньня
3 👁
 ◀  / 353  ▶