ХУДАЦЬ, ХУДАЦЦА незак. Худзець. Відна пы ўсяму, што карові ніздаровіцца, зразу пычыла худаць. Чаго б ema твыя крысавіца стала худацца?
ХУДЖЫЦЬ незак. Рабіцца горш. Івану руджыла i худжыла, пакуля саўсім зваліўся, у бальніцу зывязьлі.
ХУДЖЭЙШЫЙ прым. Горшы. Худжэйшыя бруквіны адбярі, пыпарюцца, а луччыя у погріб паложым. Памянш.
ХУДЖЭЙШАНЬКІЙ. У пыль ныдзівай худжэйшынъкыю рубашку, нашто харошыю гадзіць.
ХУДЗЕННЫЙ прым. Празмерна худы. Сьціпаненык стаў худзенный-худзенный, адны косьці.
ХУДЗЁШАНЬКІЙ прым. Вельмі худы.
УБаріса конь зімуваў зы дваром пыд яблыныю, худзёшынькій, худзёшынькійу a ў пуні дзіржаў бычка. Памянш.
ХУДЗЁШАНЕЧКІЙ. Такей худзёшынічкій мальчык, наскрозь сьвіціцца.
ХУДОБА м. i ж. эмац. Худая асоба. Hi прідумыць, чаго яны абоя ныстыяшчыя худоба. Павеліч.
ХУДОБІШЧА. Стаў такей худобішча, што глядзець на ём нечыга.
ХУЖАННЕ н. Пагаршэнне. Каб жа на луччыньня пыказывыла, а то ўсё хужыньня i хужыньня.
ХУЖЫЦЬ незак. 1. Пагаршаць. Ты ня луччыіш, а хужыіш сваю скамеічку, іна саўсім рызваліцца. 2 метаф. Слабець. Андрасёнык с кажным днём хужыіць. 3 метаф. Горшаць. Яму ўсё хужыіць, ны пыпраўку i ні пыказыіць.
ХУЖЫЦЦА, ХУЖЭЦЦА незак. Пагаршацца. Неік жызьня с кажным годым стала хужыцца. У яго як-то разым здароўя стала хужэцца, зьлёг, зьлёг i ні пыдняўся.
ХУКАЦЬ незак. Лаяць, лаяцца. Ага, культурный ён, як станіць хукыць на Ксеньню — вушы вянуць.
ХУРХУР м. Фарфор. Рысказывылі, мел ад Белыя гары некуды вазілі, айдзе хурхур дзелыюць, ён дужа пытхадзіў. Памянш.
ХУРХУРЫК. У цябе красівінькыя чашычка, іна, знаць, c хурхуріку.
ХУРХУРОВЫЙ прым. Фарфоравы. У мяне былі хурхуровыя тарелкі, ды пабіліся. Памянш.
ХУРХУРОВЕНЬКІЙ. Калі будзіш у горыдзі, купі мне штук пяць хурхуровінькіх блюдзічык
Дадатковыя словы
рўджыла, хурхўр, хурхўріку, хўджыла, хўжыньня, хўжыцца, хўжыіць, хўжыіш, хўкыць
7 👁