ХАЛАБУДА ж. Нязграбная пабудова. Зьдзелылі хылабуду, дзірькі ў сьцінах сьвецюцца. Памянш.
ХАЛАБУДКА. Нейкыя хылабудка стаіць лі дарогі, ішчэ бяс крышы. Узмацн.
ХАЛАБУДЗІНА. Тую хылабудзіну i глядзець ня стоіць, у ёй зімою на печы завеіш. Павеліч.
ХАЛАБУДЗІШЧА. A што толку c хылабудзішчы, у ёй зьмерзьніш.
ХАЛАДЗЕННІК м. Халадзільнік. Пісаў яе хлопіц, што купілі сабе хыладзеньнік пасьледнія маркі. Памянш.
ХАЛАДЗЕННІЧАК. Продукты кладзець у хыладзенънічык.
ХАЛАДЗІНІШЧА ж. Моцная халадэча. Як пыднілася хыладзінішча, мы думылі, пызыкалеім тама i пузудубянеім.
ХАЛАДЗІЦЦА незак. Астываць. Ніхай халодзіцца мылако, мае цёплыга ня любюць, ім каб c погріба.
ХАЛАДНЕННЫЙ прым. Вельмі халодны. Што ўжо была хыладненныя зіма прошлыя, а я так хыладоў баюся! ХАЛДЗЯНЁНАК, ХАЛДЗЯНОК м. Падманшчык, круцель, злодзей. Ema хылдзянёнык, ён цябе у мінуту апкруціць. Хвытаіць na сьвету хылдзянкоў, каго путніга ня дужа увідзіш, a етыга дыбра поўна. Памянш.
ХАЛДЗЯНЁНАЧАК, ХАЛДЗЯНОЧАК. Пыдрыстаіць хылдзянёнычык, будзіць як mama. Ня быў ба хылдзяночыкым, кругом пыдманіў большыга.
ХАЛЕРНІК, ХАЛЕРАШНІК м. Вельмі нястрымны, нявытрыманы чалавек. Hi разу б ні падумыла, што Нісьцярёнкыў маліц будзіць еткій халернік. Як зыдасца халерышнік, ты яму трубі i руструбі, а ён сваё тваріць.
ХАЛЕРНІЦА, ХАЛЕРАШНІЦА ж. Нада ж яе дзеўкі зыдацца такою халерніцыю, што-што ды сытваріць. A ці ты забыла, ікая халерышніца была Полічка.
ХАЛОДНЫЙ прым. метаф. Ненадзейны. Hi знаю, ці палучыцца што-небудзь ic сватыньня, ema нейкій холодный жаніх.
ХАМУЙЛІК м. Грубы, некультурны чалавек. Ізьвесный хамуйлік, i як такея сымыстыяцільныя людзі аддалі зы яго дачку.
ХАМУТОК м. Колцападобны металічны выраб для змацавання, хамуцік. Хумуток узьбіў крепка, цяперя палкі ні разъедуцца. Памянш.
ХАМУТОЧАК. Воць сюда тожа нада былі б хумуточыкі, кряпчэй ба було
Дадатковыя словы
бўду, хамўйлік, хылабўдзіну, хылабўдзішчы
6 👁