X ХАБАРНА прысл. метаф. Дрэнна. Зь дзецтва прівык дзелыць хабырна, цяперя трудна пірілумаць у другеŭ бок. ХАБАРНЫЙ прым. метаф. Дрэнны. Ежылі знаіш сам, што чылавек хабырный, ты зь ім ні зьвязывыйся i дзялоў ніякіх ня имей. ХАВАННІК м. 1. Той, хто хавае, хаваецца. Хувиньнікі ў каноплі пабеглі, дулумаюць. 2. Удзельнік пахавання. Якея ні хуваньнікі, a прікыпалі чылавека, ня будзіць у хаці ліжаць. ХАВАННІЦА ж. 1. Тая, што хавае, хаваецца. Носюцца хуваньніцы c канхветымі, а Коля усюдых находзіць. 2. Удзельніца пахавання. Вясёлінькія ішлі хуваньніцы am Мішчынка. ХАДАВЭЙ, ХАДАВЫЙ прым. перан. Пранырлівы. Такей хыдавэй, як Мырчанок, усюдых праб'ецца. Xmo хыдавый, тэй i разьнюхыіць i ўсё палучыць. ХАДАК м., ХАДАКА м. i ж. Хадок. Якей я хыдак, дзесіць шагоў ступлю, i мне дыханьня зыхватывыіць. Адзін хыдака харош i другей ладзін. Во відзіш, ікая хыдака, шагу ступіць ня можыць. ХАДАКА прысл. Наўцёкі. Пынялі, што бяз лупкі ня выкруцюцца, дык скарей хыдыка. ХАДЖАЛЫЙ м. Той, хто збіраецца пайсці. Нешта наш хыджалый рузуеаіцца, раздумыў бежч у Сапрынывічы. ХАДНЭЙ прым. метаф. Рабочы (пра адзенне). 3 работы як пріходзіць, хаднэй касьцюм зьдзяець i eeшыіць. ХАДНЯ ж. перан. Пасьба. Німа каровым хадні, дужа карціць у клевір зьбегыцъ, аж бакі чэшуцца. ХАДОК м. Прайдоха. Hy ŭ быў жа хадок Сьвірідзіхін зяць, што хочыш мог утваріць. ХАДЫНКІ мн. экспр. Ногі. Пайціць я б тожа пашоў, ды мае хадынкі ня дужа йдуць. Памянш. ХАДЫНАЧКІ. Як стануць хадынычкі прістываць, тады пызнаіш старысьць
Дадатковыя словы
прабецца, хувйньнікі
0 👁