Пашкодзіцца ударам. У лесі ушыбнуўся, кычаіцца c тых пор i кычаіцца. УШЫБЦЬ зак. Ударыць. Ня бегый між паленьня, можыш ножку ушыбць, балець будзіць. УШЫБЦЦА зак. Ударыцца. Я ŭ глядзеў, каб ня стукнуцца, i стукнуўся, ды крепка ушыбся. УШЫВАЦЦА незак. метаф. Убірацца, знікаць. Тады яны пынялі, што тут грець места ні пріходзіцца, нада скорей ушывацца. УШЫЦЦА зак. Убрацца, знікнуць. Ушыўся зь естыя меснысьці, ніхто ні знаіць, куды выіхыў. УЯДАННЕ н. Зацяты брэх. Якоя ўіданьня, етый сыбака з будкі ляніцца вылізьць, ён старый. УЯДАЦЦА незак. 1. Зацята брахаць. У тым канцы сыбак да гібілі, так уідаюцца зы чылавекым, глядзі, ўкусюць. 2 перан. Сыцець. Летым бычкі сталі уідацца, ім тута выгыда. 3 перан. Зарастаць. У мяне тожа макріца уідаіцца na бульбі, am яе спасу німа. 4 перан. Ахопліваць (пра хваробу). У старыга чылавека усякыя хвароба уідаіцца. УЕСЦА зак. 1. Пачаць зацята брахаць. Як уелыся сучычка, глядзі, зы нагу хваціць, a mae сучычкі — у шчэпцю пынясеш. 2. Пасыцець. Во ўеўся тут Мархвін зяць, як сьлімень стаў. 3. Зарасці. Так уеўся acom, ні прідумыю, як яго вывісьць c усадзьбы. 4. Ахапіць (пра хваробу). Калі чахотка уелыся, іна ўсю сям'ю паложыць, нікога ні прапусьціць. УЯЗДЖАННЕ н. перан. Апусканне. Дужа многа пяску вазілі, гацілі, a тама дрігва, уіжджаньня i ўіжджаньня. УЯЎЛЯЦЬ незак. метаф. Укараняць (пра траву). Аткуль ema ўсякыя зелыя уіўляіць, ні пысьпіваіш палоць. УЯЎЛЯЦЦА незак. Укараняцца (пра траву). Am мяжы пырнік пычаў уіўляцца, яго трудна выкыріняць, кареньня глубока ў зямлю пускаіць. УЯВІЦЬ зак. Укараніць (пра траву). Столько пырніку ўявіла am аборка, калі яго цяперя вывідзіш! УЯВІЦЦА зак. Укараніцца (пра траву). Горька нада сад чысьціць, уявіцца трыва, тады ня вывідзіш
Дадатковыя словы
сямю, ушыбнўўся
2 👁