стану цябе выцягывыць. Цяперя будзіш знаць, што такоя ушчэмлівыньня. 2 перан. Уладкоўванне з намаганнямі. Палю им у, нічога ў Міхалкі ні палучыща с ушчамлівыньнім мальца. Якоя там ушчэмлівыньня, Зьмітрок упіхнуў дзяўчонку у кынцылярію.
УШЧАМЛІВАЦЬ, УШЧЭМЛІВАЦЬ, УШЧАМЫВАЦЬ, УШЧЭМЫВАЦЬ незак. перан. Уладкоўваць з намаганнямі. Усё ў булгакцерію сваю дзеўку ушчамлівыў, ды нічога ні пулучылыся. Думыіць куды-то у горыдзі ушчэмлівыць мальца, ці выпыліць што ў яго. Куды ні ўшчамывый, дык толку с такого нехрісьця ні палучыцца. Хочыць у швейныю дзяўчонку ушчэмывыць, іна троху ўчылыся шыць.
УШЧАМЛІВАЦЦА, УШЧЭМЛІВАЦЦА, УШЧАМЛЯЦЦА незак. Улацкоўвацца з намаганнямі. У нейкыю мысьцярскую пычаў ушчамлівыцца, ці палучыцца што, ці не. Доўга ў кантору ушчэмлівыўся, i во ўлез. Чаго яго так цягніць ушчымляцца к тым бысікам?
УШЧАМІЦЬ зак. Уладкаваць з намаганнямі. Неік ушчаміў свайго мальца у райспалком.
УШЧАМЩЦА зак. Уладкавацца з намаганнямі. Не, туды яму будзіць нялёхка ўшчаміцца.
УШЧАМЁМШЫ дзеепрысл. Ушчамёмшы ў праўленьня, усю жысьць прысядзела i на пеньсію аттуля пышла.
УШЧУХОНІВАННЕ н. эмац. Імкненне да дзеяння. У яго такоя ушчухонівыньня пасьці кажныю нядзелю, мы нагледзіліся дос.
УШЧУХОНІВАЦЬ незак. эмац. Вымушаць да дзеяння. Узноў Кузьмінка ушчухонівыіць ехыць к Сямёну.
УШЧУХОНІВАЦЦА незак. Імкнуцца да дзеяння. Уродзі ушчухонівыіцца жаніцца жаніх етый саплівый.
УШЧУХОНІЦЬ зак. Вымусіць да дзеяння. Hi найму, чаго ix ушчухоніла ляцець у тую Дзіснакіту.
УШЧУХОНЩЦА зак. Пачаць імкнуцца да дзеяння. Другей раз як ушчухоніцца к чаму-небудзь, ні піряперць.
УШЫБАННЕ н. Удар. Каму ж ба було здорова такоя ушыбиньня, ат етыга i кычаіцца паўгода.
УШЫБНУЦЬ зак. Пашкодзіць ударам. Так крепка ушыбнуў нагу, нуступіць больна.
УШЫБНУЦЦА зак
Дадатковыя словы
ушыбйньня, ушыбнўў
4 👁