Старонка 279
◀ / 353 ▶
Х ХАБАРНА прысл. метаф. Дрэнна. Зь дзецтва прівык дзелыць хабырна, цяперя трудна пірілумаць у другей бок. ХАБАРНЫЙ прым. метаф. Дрэнны. Ежылі знаіш сам, што чылавек хабырный, ты зь ім ні зьвязывыйся і дзялоў ніякіх ня ймей. ХАВАННІК м. 1. Той, хто хавае, хаваецца. Хуваньнікі ў каноплі пабеглі, дулумаюць. 2. Удзельнік пахавання. Якея ні хуваньнікі, а прікыпалі чылавека, ня будзіць у хаці ліжаць. ХАВАННІЦА ж. 1. Тая, што хавае, хаваецца. Носюцца хуваньніцы с канхветымі, а Коля усюдых находзіць. 2. Удзельніца пахавання. Вясёлінькія ішлі хуваньніцы ат Мішчынка. ХАДАВЭЙ, ХАДАВЫЙ прым. перан. Пранырлівы. Такей хыдавэй, як Мырчанок, усюдых праб'ецца. Хто хыдавый, тэй і разьнюхыіць і ўсё палучыць. ХАДАК м., ХАДАКА м. і ж. Хадок. Якей я хыдак, дзесіць шагоў ступлю, і мне дыханьня зыхватывыіць. Адзін хыдака харош і другей ладзін. Во відзіш, ікая хыдака, шагу ступіць ня можыць. ХАДАКА прысл. Наўцёкі. Пынялі, што бяз лупкі ня выкруцюцца, дык скарей хыдыка. ХАДЖАЛЫЙ м. Той, хто збіраецца пайсці. Нешта наш хыджалый рузуваіцца, раздумыў бежч у Сапрынывічы. ХАДНЭЙ прым. метаф. Рабочы (пра адзенне). З работы як пріходзіць, хаднэй касьцюм зьдзяець і вешыіць. ХАДНЯ ж. перан. Пасьба. Німа каровым хадні, дужа карціць у клевір зьбегыць, аж бакі чэшуцца. ХАДОК м. Прайдоха. Ну й быў жа хадок Сьвірідзіхін зяць, што хочыш мог утваріць. ХАДЫНКІ мн. экспр. Ногі. Пайціць я б тожа пашоў, ды мае хадынкі ня дужа йдуць. Памянш. ХАДЫНАЧКІ. Як стануць хадынычкі прістываць, тады пызнаіш старысьць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 353 ▶