Як прібягіць Хныкоўніна успакоівыньніца, тады ўсе асядуцца.
УСПАКОЙ м. Супакой. Калі етыя балыўнікі якей успакой сабе найдуць, усё гылыгыляць і гылыгыляць.
УСПАЛАШЫВАЦЬ незак. Насцярожваць, палохаць. Нашто ім було дзяреўню успылашывыць! УСПАЛАШЫВАЦЦА незак. Насцярожвацца, палохацца. Мы разы трі успылашывыліся: вот паедзім, а кінуць усё неік жалка. УСПАЛАШЫЦЦА зак. Насцярожыцца, спалохацца. Нічога такога страшныга ні було, яны дырма успылашыліся. УСПАЛАШОМШЫ дзеепрысл. Прібеглі успылашомшы, ні знаюць, куды кінуцца.
УСПАЛЕННЕ, УСПАЛЕНІЕ н. Запаленне. Ні бярёгся, ну й пытхваціў успаленьня, ляжыць. У яго було двухстароньнія успаленія, цяжола ліжаў.
УСПАРЭНІЕ н. Выпарэнне, пар. У сенцых бульбу таўкём, тама усігда успаренія, праветрівыць нада.
УСПЛЯСКЫВАЦЬ, УСПЛЁСКЫВАЦЬ незак. Пляскаць (у адчаі). Цяперя сколька ні ўспляскывый, нічым ні паможыш. Ну што яны, стыялі, усплёскывылі рукамі, усплёскывый як хочыш, кылі адно вугальля асталыся. УСПЛЯСНУЦЬ, УСПЛЁСНУЦЬ зак. Плёснуць (у адчаі). Усплясьнець, усплясьнець Тыцяна рукамі, адна іна зукукуіцца бізь яго. Усплёснула рукамі: а мамычка ж ты мыя, а як жа я бісь цябе буду дзяцей пыдымаць!
УСПУСКАЦЬ незак. метаф. Класці, ліць (тлушч). Я нямножычка сала успускаю ны скыўраду, ні люблю жырныга. УСПУСКАЦЦА незак. Класціся, ліцца (пра тлушч). Сьпірва успускаіцца жыр, а тады узьліваюцца ладкі. УСПУСЦІЦЬ зак. Пакласці, узліць (тлушч). Успусьціш жыру, ён ны гырячый скыўрадзе у мінуту рыстаніць. УСПУСЦІЦЦА зак. Пакласціся, узліцца (пра тлушч). Масла успусьціцца, а тады яйцы бі. УСПУШЧАНЫЙ дзеепрым. Мала успушчына масла, пылажы яшчэ крошку. УСПУСЦЁМШЫ дзеепрысл. Як жа ты ладкі сьпякеш, ні ўспусьцёмшы жыру?
УСПУШЫВАННЕ н. Апрацоўка глебы да пульхнасці. Уго, якоя у цябе успушывыньня, стаў — дык ныга тоніць.
81 👁