ТВАРЭННІК м. перан. Грубы свавольнік. Oŭ, што выдзелывыіцца c Кындрацёнкывых твареньнікыў, паверьх дзяреўні ходзюць. ТВАРЭННІЦА ж. Ці помніш, як Пархвеныва твареньніца ны гылаву стынавілыся пірід панію? ТКАЦЦА незак. перан. неадабр. Прапаноўваць, падносіцца. Нечыга ткацца ic цубулію, у мяне свыя ня хужы, mpi гряды садзіла. ТЛЕЦЬ, ТЛЕЦЦА незак. метаф. Жыць пры слабым здароўі. Ікая жызьня біз здароўя, трошку тлеіць, ладна, сыны ні кідаюць. Толька што тлеіцца Напреіха, яе жызьня дужа цяжолыя. ТЛУМЛЕННЕ. н. Тлум. Як наслухыісься тлумленьня, ажно гылыва кругым ідзець. ТЛУМІШЧА м. Вялікі тлум. Тлумішчу як справюць у хаці, xym ты ўцікай ніізьвесна куды. ТЛУМЛЕННІК м. Той, хто тлуміць. Арінін зяць такей тлумленьнік, ён за вечыр азяліў нас. ТЛУМЛЕННІЦА ж. Пыцягнуліся тлумленьніцы пы двырах, наседзіліся у Шапыріных — дос! ТОЖ прысл. Таксама. Я тож была там, ну Колі ня відзіла. Мы тож пойдзім у горыд. ТОКА часц. Толькі. Тока адзін Арцямёнык відзіў Ільлю. Тока што нявеста. ТОПАННІК м.у ТОПКАЛА м. i ж. Той, хто тупае. Высілёў топыньнік доўга рызыряўся: нешта брігадзір ні так яму зыпісаў. Што Хвядоніныму топкылу нада кылы Цітанковыга двыра? ТОПАННІЦА ж. Пашлі віхрянскія топыньніцы двору, ні пыныравілыся ім вічарінка. ТОПКАМ прысл. Поўна. Тымара два вядры топкым прінісла апенык, іна ўмеіць шукаць. ТОПКАННЕ н. Тупанне. Кынчай топкыньня, усяго ні пірядзелыіш, нада ехыць, amo некылі будзіць сеіць. ТОПКАЦЦА незак. Тупаць. Ды самыга пасьледніга ўремя топкылыся пы хаці, то тоя, то тоя зьдзелыіць. ТОПЛЕННІК м. Тапелец. Іхныга топліньніка цэлыю нядзелю шукалі, ні маглі найціць. ТОПЛЕННІЦА ж. Рысказывылі, што мальцы купаліся i пупалі на топліньніцу. ТОПЛЯ ж. Паленне (печы). Ікая ж топля, што ў цябе дзьве палычкі курюцца ў печы
1 👁