Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
ТАХАННЕ н. Груканне, стукат. Што тама балыўнікі твыряць, ужо кылы бані нейкыя тахыньня. ТАХАННІК, ТАХКАННІКл*. Той, хто грукае, стукае. Ваююцца тахыньнікі пыт паветкыю, нейкія жылізякі пупалі. Ніяк тахкыньнік ні ўспакоіцца, усё грюкочыць. ТАХАННІЦА, ТАХКАННІЦА ж. A ніхай хуць чым-чым тэя тахыньніцы зоймуцца. Асталыся адна тахкыньніца, ні прідумыіць, за што ўзяцца. ТАХНУЦЦА зак. Ударыцца. Крепка тахнуўся наўзныч, хырашо, ні пупаў гылавою ны кареньня, мог ба забіцца. ТАЧЫЦЬ незак. метаф. Есці. Малыя цэлый дзень точуць i точуць, ня тоя, дык другоя грызуць. ТАЧЫЦЦА незак. Есціся. Пряснушкі точуцца быйстра: адзін прібягіць атлумаіць, тады другей, тады трецьцій. ТАЧОМШЫ дзеепрысл. Носюцца, кусок ny куску пірог тачомшы. ТАШНОТА ж. 1. Моташнасць. Замучыла мяне ташнота, што ня зьем, am усяго плоха. 2 перан. Туга. Тыкая ташнота етыя ўремя, каб чаго ні случылыся c хлыпцамі. Павеліч. ТАШНАЦІШЧА. 1. Моташнасць. У мяне даўно ema тышнацішча. 2. Туга. Адна сяджу, тышнацшча, раздумыцца ні магу. ТАШНОЦІКІ мн. Бліны, аладкі з перамерзлай бульбы. / ў нас пяклі ташноцікі, хадзілі вясною ny бульбоўнікых, зьбіралі, кыпалі. ТВАНІШЧА ж. павеліч. Вадкая гразь, бруд. Нада нешта дзелыць, нілізя такую тваншчу ны дваре цяръпецъ, луччы б засыпыць. ТВАРАЖОК, ТВАРАЖОЧАК м. памяти. Тварог. Твыражок дзіцёнку дужа палезін, я сваім усігда аттаплівыла. Я табе нылажу у міску твыражочыку i сыхарком пасыплю. ТВАРОЖНЯ ж. Малочная. Я ў тварожню з маткыю бегыў, мылако туды насілі. ТВАРЫЦЬ незак. перан. Груба сваволіць. Ці ты ня відзіш, што етыя балыўнікі твыряць, чаго на іх ня тукніш! ТВАРЭННЕ н. перан. Грубае свавольства. Зь іх усякыга твареньня хвытала, чаго ні сыпысалі} як сыбяруцца гуртым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 353  ▶