ТАЎКАЧЫКІ мн. Хвошч. Вясною туўкачыкі цілятым зьбіралі, тэя дужа любілі іх. ТАЎМЫРА м. i ж.у ТАЎМЫРАННІК м. Нязграба, няўмека. Калі таўмыря возьміцца за дзела, зразу увідзіця, што палучыцца. Нейдзі таўмыріньнікі нашы сыйшлі, ня відна. ТАЎМЫРАННІЦА ж. Січас на помышч другая таўмыріньніца прібягіць, удзьвюх яны хвацюць. ТАЎМЫРАННЕ н. Нязграбная, надакучлівая работа. Ныдыідаіць таўмыріньня, я ў дваре болыйы зымаріюсь, чым ны колхозный рабоці. ТАЎМЫРЫЦЬ, ТАЎМЫРЫЦЦА незак. Таўчыся, мясіць. Палезьлі дзеці грязь таўмыріць, ці ты іхныга зыняція ні знаіш. Ліпяцёнчыха тожа ны бызарі таўмырілыся, усё лі пырысят хадзіла. ТАЎМЯСА ж. 1. Штурханіна. Знацъ увесь сьвет здрігануўся ны бызар сянъня, была тыўміса, што ні прышчаміцца. 2. Неразбярыха. Зь імі только зьвяжыся, тыўміса будзіць, бясстыжыя людзі. ТАЎМЯШЭННІК, ТАЎПЯШЭННІК ж Той, хто топчацца, месіцца. Выгынь тыўмяшэньнікыў з грязі, ці відзіш, якея яны сталі. Худзь ба хто найшоўся ды прутуріў туўпяшэньнікыў ац сажылкі. ТАЎМЯШЭННІЦА, ТАЎПЯШЭННІЦА ж. Явіліся тыўмяшэньніцы з бызара, уволю нытаўпоріліся. Во відзіш, ікая тыўпяшэньніца, бацінычык з грязі ня выцігніць. ТАЎПЕННІК м. Той, хто знаходзіцца ў цеснаце. Таўпеньнікі кучыю кылы Шмыярёнкывых нешта апсуждалі. ТАЎПЕННІЦА ж. А многа було таўпеньніц, адна адно рызглідала, другая — другоя. ТАЎПЕНЬ м.у ТАЎПЕННЕ н. Цесната. Што ўжо таўпень быў учора ны бызарі, нійдзе ні праціснуцца. Так ныдьіідаіць таўпеньня, кажныя раньня усё спакою німа. ТАЎПОРАННІК, ТАЎМОРАННІК м. Той, хто месіць, запіхвае. Як узяліся таўпоріньнікі бульбу мясіць у шайкі! Ня дужа скора вашы таўморіньнікі зьбіраюцца, усё зь мішкамі возюцца. ТАЎПОРАННІЦА, ТАЎМОРАННІЦА ж. Пыдгыняй таўпоріньніцу, іначы к абеду ня выпрывіціся. Ды віджу, ікая ты таўморіньніца
1 👁