такім нікрасіва быць. Ён тапырька, што пушукаць толька еткыга. С тою тапырькыю трудна гываріць. Памяти.
ТАПЫРНІЧАК, ТАПЫРАЧКА. Відзіця, якей тапырнічык ходзіць. Вун іна, тапырічка, пышла з дуччанскімі хлопцымі.
ТАПЫРНІЦА ж. Усё была тапырніца, пакуля прішла з брюхым.
ТАПЫРНІКАЎ, ТАПЫРКІН прым. іран. Такі, які мае адносіны да надзьмутай, капрызнай асобы. Бяріся сам дадзелывый тапырнікыву работу. Ну як табе тапырькіны гряды у ці можа ema сьвіньні зыгрібалі?
ТАРАБАНІЦЦА незак. метаф. 1. Рухацца з ляскатам. Вун твой Ігнат тырыбаніцца, зы вярсту чутна. 2. Балбатаць. Ці яны ні знайдуць npa што тырыбаніцца.
ТАРАБАРНІЧАЦЬ, ТАРАБАРНІЧАЦЦА незак. Бязладна шумна размаўляць. Ты сьіма знаки, як яны ўмеюць тырыбарнічыць. Вы б толька тырыбарнічыліся, пры работу ня дужа думыіця.
ТАРАБАРСТВА, ТАРАБАРНІЧАННЕ н. Бязладная шумная размова. Ты кылі хочыш, ідзі, слухый тоя тырыбарства, а я ні пайду. Садзіся ды пыгыняй, усяго тырыбарнічыньня ні піряслухыіш, яго ну пуўдня.
ТАРАБЕНЕННЕ н. Балбатня. Мне тырабеніньня слухыць некылі, у хаці нічога ня дзелына.
ТАРАБЕНЕННІК м. Балбатун. Завёў тырабеніньнік свае трілюды, няскора сьціхніць.
ТАРАБЕНЕННІЦА ж. Во яшчэ другая тырабеніньніца цягніцца, цяперя наслухыісься новысьціў.
ТАРАБЕНЕННІКАЎ прым. Прыналежны балбатуну. Я тырабеніньнікывыя лухты наслухылыся дос.
ТАРАДЭЙ-НІЧАННЕ, ТАРАДЭЙСТВА н. Шпаркая невыразная гаворка. Якей толк c тырадэйнічыньня, nyстоя мелюць i мелюць. Ці пыняў хуць што-нібудзь зь іхныга тырадэйства?
ТАРАДЭЙНІЧАЦЬ, ТАРАДЭЙНІЧАЦЦА незак. Шпарка невыразна гаварыць. Худзь ба адзін раз ныдаела ім тырадэйнічыць, — не, ні ныдаесъцъ. Ты знаіш, сколько яны тырадэйнічыліся? — am абедзьдзя ды кароў, даіць рызыйшліся
4 👁