СТУПЕНЬ м. Ступня. Нада ж так прідумыць — ступень абваріў: у кіпяток нагу ўсунуў.
СТУСМЕЦЦА зак. Змарнець. Ні хацеўшы стусьмеісься, калі горя за горім стануцъ узвалівыцца.
СТУЎБА ж. Вельмі мажная жанчына або поўная частка цела (рука, нага). Пышла стуўба к Высілёнку. Ступаіць сваімі стуўбымі, чуцъ варочыіцца. Павеліч.
СТУЎБІШЧА. Разьдзелылыся стуўбішча пудоў ны дзьвінаццыць, ёй іціць цяжола.
СТУШЫЦЬ зак. Зрабіць тухлым, пратушыць. Ладныя хызяіны: апсмалілі кыбанчыка i стушылі: зы гарелкыю прібраць було некылі.
СТУШЫЦЦА зак. Добра прасмажыцца. Бульба хырашо стушылыся, ажно ўжалела, малыя такую любюць.
СТУШАНЫЙ дзеепрым. Добра прасмажаны. Каб к етый бутылычкі стушыныя быранінка, eo была б закуска! СТЫДАЦЦА незак. Саромецца. Я чужога ня трогыла, Рухамініхіных падушык у мяне німа i стыдацца мне нечыга.
СТЫЛІШЧА ж. павеліч. Халадэча. Ны такой стьілішчы многа ні ныпірібіраіш, рукі скычанеюць i ўсё кініш.
СТЫНЕЛЫЙ дзеепрым. Згнілы ў макрэчы. Стынелыя паплеціньі лумаюцца, яны толька на дровы, большы нікуды ня годны.
СУБОЖЫВАННЕ н. Намаганне з цяжкасцю, пры адсутнасці сілы. Калі сіла ўся, дык ніякыя субожывыньня ні паможыць.
СУБОТКА, СУБОТАЧКА ж. памянш. Субота. Во ŭ дуботка прішла, аддыхнём трошку. Ніхай ба ўжо скарей суботычка, можа мае пацскочуць, памогуць з бульбыю рызыбрацца.
СУБЫЧЫВАННЕ н. Збіранне. Знаю я тваё субычывыньня: толька ізыком треплісься, болыйы нічога.
СУБЫЧЫВАЦЦА незак. Збірацца. Ты ўжо трецьцію нядзелю субычывыісься коўрыты пыправіць.
СУВАІНА ж. Пяньковы шнур для віцця вяроўкі. Суваіну якую пупадзеш i зыеяжыш мяшок, ішчэ крыса табе нада. Памянш.
СУВАІНКА, СУВАІНАЧКА. Во нейкыя
Дадатковыя словы
стўшыныя, стўўба, стўўбымі, стўўбішча
6 👁