Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
работнікі. Памяти. СМЕЦЦІКА н. Смецце. Прікладзі сьмецьціка венічкым, каб куры ні рызгрібалі. СМЯЦЦІШЧА н. зб. перан. Нікуды не вартыя людзі. Пры каго вы найшлі тулкуваць, ema сьмяцьцшча адно, іх ніхто зу людзей ні вядзець. Памянш. СМЯЦЦІШЧЫКА н. Сметнік. Высып мусыр ны съмяцъцшчыка, там зірняты ёсъць, куры выбіруць. СНАБЖЫЦЬ зак. Забяспечыць. Многа чаго нада снабжыць такіх, у іх горлы нінасытныя. СНАБЖОМШЫ дзеепрысл. У етым гаду яны снабжомшы, столъка сена нывылачылі, што можна зытырхнуцца. СНАПАВЭЙ прым. Снаповы. Сныпавэя перьвізьні вун, кылы пацсошка ліжаць. СНЯГІШЧА м. павеліч. Снег. Я помню, якея сънягшчы былі: старінькыя хата стыяла, дык цірязь верьх езьдзілі. СНЯЖНІЦА ж. Снегавая вада. У шчолык нада ныбраць съняжнщы, у ёй хырашо ацьціраіцца. СОДЖАНЫЙ дзеепрым. 1. Пасаджаны (пра расліны). Нібальшэй кусочык бульбы соджыныя, скырасьпелкі. 2. Змешчаны (для выпечкі). У цябе ішчэ хлеб ці соджын, а ты рузмундыкывыіш. COKAT м. перан. іран. Балбатня. Hy зугувалінкі рысьсядуцца як паніхі i пычынаюць свой сокыт. СОЛЬКА ж. памянш. Соль. Пасып яечка солькыю, смашней будзіць, солька дробнінькыя, белінічкыя. СОПКЕНЬКІЙ прым. памяти. Сопкі. Розывыя бульба сопкінькыя, нада б узьвесца ны такей сорт. СОЎ выкл. Пра соўганне ў снезе. Цяжолыя дарога, сьнег сыпкій, ідзеш, ногі соў, соў. СПАВАДЖЫВАННЕ, СПАВОДЖЫВАННЕ н. 1. Haкіроўванне. Глядзі, каб посьлі такога спываджывыньня ні ачынуўся ён у другім баку. Ты пысьлядзіла б хуцъ раз за іхным спаводжывыньнім. 2 перан. Звычка. Ад дурнога спываджывыньня зразу атучаць нада. Я вас атучу ат етыга спаводжывыньня, іш, узялі моду у сенцы i ў сенцы. СПАВІВАННІК м. Той, хто спавівае. Якей з мушчыны спывіваньнік, сыма вазьмі, скруці. Памянш. СПАВІВАННІЧАК. Во, мне зразу два спывіваньнічкі памогуцъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зытырхнўцца
2 👁
 ◀  / 353  ▶