СПАВІВАННІЦА ж. Твыя спывіваньніца каб дзіцёнка ні скаціла, amo будзіць бяды, як лясьніцца аб мост. СПАВЯДАЛЬНІК м. перан. іран. Той, хто лае, бэсцідь. Старэй тожа быў ладный спывідальнік, умеў скырявіць. СПАВЯДАЛЬНІЦА ж. Пупадзіся ны язык той спывідальніцы, усяго пачуіш. СПАГНАІВАННЕ, СПАГНОІВАННЕ н. Угнойванне. Прі харощым спыгнаівыньні i на етый зямле хлеб рос. Якоя табе спагноівыньня, тута дзесіць гадоў як гной клалі. СПАДЗЕЯЦЦА незак. Спадзявацца. Ны каго бабі адной спадзеіцца, сыма i ў лес, i ў бес, помышчы ніаткуль. СПАДНІЗЗЯ прысл. Знізу. Суруватыя було, як клалі, спадшзьзя сена троху пріпрела. СПАДНІЧЭНАЧКА, СПАДНІЧОНАЧКА ж. памяти. зніж. Спадніца. У Просі была адна спыднічэнычка, што наскрозь сьвяцілыся. Ты ж думый цяплейшыю спыднічонычку ны зіму набыць. СПАДРУШНЕНЬКІЙ прым. памяти. Спадручны. Гаршчонычык быў спадрушнінькій, усё галычкі атварівыла, ды рыскалоўся, німа. СПАЗДЫВАННЕ н. Спазненне. Пыбягу, amo маё нычальства ня любіць спаздывыньня, буркутня пычанецца. СПАЗДЫВАЦЬ незак. Спазняцца. Бягі луччы трошку раншы, каб ні спаздывыць ны аўтобус. СПАЗДАЦЬ зак. Спазніцца. Сяньня яны спыздаюць у школу, я прыскала, ні рузбудзіла воўрімя. СПАЗРАЦЦА незак. 1. Падабацца. Ёй ніхто ні спызряіцца, am кажныга круціць носым. 2. Гнацца. Нечыга табе спызряцца ну Кулініныга ўнука, ён прыцаўнік, а ты гультай. СПАІВАЦЦА незак. метаф. Моцна намакаць. Чаму ж ня будзіць зімля спаівыцца, калі такея дажджы ільлюць. СПАІЦЦА зак. Моцна намокнуць. Бумага спаыыся, яе ні рыскымкаіш, уся ірьвецца. СПАЛАВУМЕЦЬ, СПАЛАВУМНЕЦЬ зак. Звар'яцець. Ці ён спылавуміў, етый чылавек, што зь вілкымі кідыіцца. Яй-богу, спылавумнілі бабы, што брешуцца цэлыя раньня. СПАЛАВУМНЕНЫЙ дзеепрым. Спылавумніный чылавек, большы пры яго нічога ні скажыш
Дадатковыя словы
зваряцець, спадрўшнінькій, спылавўмнілі, спылавўмніный, спылавўміў
0 👁