Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
СЛУЖЭННІК м. Служачы. Многа нуслужыў Кыныстраціхін служэньнік: выгнулі зы п 'янку. СЛУЖЭННІЦА ж. Явілыся Кісялёўніна служэньніца, нійдзе нісмашна работыць. СЛУХМЯНА прысл. Паслухмяна. Каб ты дзелыў слухмяна, я б табе канхветык з горыда ўзяў, а так ні прінясу. СЛУХМЯНЕНЬКІЙ прым. памяти. Паслухмяны. Слухмянінькій то слухмянінькій, ну бабу пыдманівыць любіць. СЛЫШ м. экспр. гумар. Някемлівы чалавек. Слыш ня дужа пойміць, npa што яны тамыцька трілюдзюць. Памяти. СЛЫШОК. I мульчуган такей самый слышок, пы бацьку ўдаўся. СЛЮНЦЯВАСЦЬ ж. Уласцівасць слінявага. Ніхай ні глядзіць ну сьлюньцявысьць, пырядык у дваре вядзець i ладна. СЛЮНЦЯВЫЙ, СЛЮНЯВЫЙ прым. Слінявы. Як табе ня стыдна, такей сьлюньцявый ходзіш. Сяньня к Танічкі прібягіць яе ухажор сьлюнявый. Памянш. СЛЮНЦЯВЕНЬКІЙ, СЛЮНЯВЕНЬКІЙ. Ёй худзь ба якога сьлюньцявінькыга пупасьць, i то б рада была. Нейкыя ты стала сыіюнявінькыя, я ні спруўляюся цябе апціраць. СЛЯДЖЭННЕ н. Сачэнне. Hi баіцца ён ніякыга сьляджэньня, куды захочыць, туды i пойдзіць. СЛЯДЖЭННІК м. Той, хто сочыць. Аўдоткін сьляджэньнік сядзіць зу кустом, хочыць узнаць, куды пыбігаць дзяўчонкі. СЛЯДЖЭННІЦА ж. Січас наша сьляджэньніца нешта высьлідзіць, глядзі за ёю. СЛЯПЕНЬ м. зневаж. Сляпак. Цімошыхін сьляпень пыцягнуўся нечыга пут кусты, што ён забыў тамыцька? СЛЯПЕЦЬ незак. Слепнуць. Калмык быў здыравушчый мушчынішча, a пыц старысьць стаў сьляпець. СЛЯПЕЦЦА незак. Сляпіцца. А як жа мы i прялі, i дзяцей гудувалі, i нат кроснымі сьляпеліся. СЛЯПУН м., СЛЯПЕНЦЫЯ звыч. ж. абразл. Сляпая асоба. Куды-то Антоныў сьляпун пыцягнуўся, ці ні сеатоў атведывыць. Вот табе ŭ сьляпенцыя: зяцёў выбрыла, што чуць ні ну руках носюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сьляпўн
1 👁
 ◀  / 353  ▶