Старонка 155
◀ / 353 ▶
СЛЕПАВОКЕНЬКІЙ, СЛЕПАВОКЕНЕЧКІЙ прым. памянш. Сляпы. Нейкій сьліпавокінькій мульчуган бегыіць, я ні пызнаю чый. У яе сьліпавокінічкыя дзяўчонка, нашто іна каму. СЛЕПАКІ, СЛЕПАЧЫ, СЛЯПНІ мн. абразл. Вочы. Ня відзіш, куды кыня кіруіш, сьліпакі ні глідзяць посьлі ўчырашніга. Ні атвырачывый свае сьліпачы, глядзі, калі людзі пыказывыюць. Пратрі свае сьляпні, што ты пряма ў лужыну пресься. Памянш. СЛЕПАЧКІ. Худзь ба сьліпачкі прулупіў ды глянуў, што ны дваре зывіряіцца. СЛЕПАНДЗЕЙКА ж. абразл. Жанчына са слабым зрокам. Ты луччы рыскажы ета сваёй сьліпаньдзейкі, а мне нечыга лухту слухыць. СЛІВІНКА, СЛІВІНАЧКА ж. памянш. Сліва (дрэва і плод). У яго сядзелі сьлівінкі, а тады ён пысьсікаў. Сьлівінкі ішчэ кіслыя, ні пасьпелі. Нада рыссадзіць сьлівінычкі, ніхай растуць. СЛІМЯНЁК, СЛІМЕНЬЧЫК, СЛІМЯНЁЧАК м. памянш. Здаровы гультаяваты чалавек. За месіц сьлімянёк стаў, што ні пызнаць проця таго, якей быў. У бабы сьліменьчык ат'еўся, іна ўсё смашнінькыя яму падносіць. Яе сьлімянёчыкі вясёлінькія бегыюць. Узмацн. СЛІМЯНЮГА. Разьдзелыўся сьлімянюга Арінін сын, у рубашкых ня месьціцца. СЛІШЧА н. Сцелішча. Атвечыра зывязуць лён на сьлішча, заўтря бабы пойдуць слаць. СЛОВЕЧКА, СЛАВЕЧАЧКА н. памянш. Слова. Ты паспробый словічка ат яго пачуй, як надмецца ніізьвесна ач чаго. Як пріходзіць з гулянкі, я яму славечычка уперік ні гыварю, ну яго. СЛУЖБІСТА прысл. Выслужваючыся. Пынаська пычынаў службіста, тады неік астыў, ну ў парцію прабіўся. СЛУЖБІСТАСЦЬ ж. Выслужванне. Службістысьці ў Зубка хвытала, умеў несца пірід уласьцю. СЛУЖЫВЕЦ м. Той, хто служыў або служыць. Домнін служывіц ці ня думыіць варочыцца ў дзяреўню, нешта яму там ні дыгадзілі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 353 ▶