Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
СЛАБКАВАТАСЦЬ, СЛАБАВАЩСТАСЦЬ, СЛАБКАВАЦІСТАСЦЬ ж. Слабасць. Пачулі слубкуватысьцъ, цяперя наезьдзюцца на ём. Ш знаю, ач чаго ў яе слубувацістысьць, можа мыладэй мужык вінуват. Пры Іваныву слубкувацістысьць ні толкуй, ета ён ды пары да ўремя церьпіць. СЛАБКАВАТЫЙ, СЛАБАВАЦІСТЫЙ, СЛАБКАВАЦІСТЫЙ прым. Слабаваты. Слубкуватый етый пробой, яго бяз лома рукою вырьвіш. Ай, ён усігда быў слубувацістый, ня только січас. Слубкувицістый ты хлопіц, айдзе табе са мною брацца. СЛАБКІЙ прым. Слабы. Слибкій ты брацца са мною. У Варычкіныя каровы мылако слабкыя. Памяньи. СЛАБКЕНЬКІЙ. Hi прідумыць, чаго ён стаў саўсім слабкінькій. СЛАБНЕЦЬ незак. Слабець. Купряёнкыва цёшча пычыла слабнець, доўга іна ні прыцягніць. СЛАБЧЭЦЬ незак. 1. Слабець. Ікавёнык пряма ны вычах слабчэіць, хырашо, калі ды кыляд дыцягніць. 2. Няшчыльна прылягаць. Дзьвері рыссыхаюцца i слабчэюць, можа прідзіцца планычку ныбіваць. СЛАВА ж. іран. Няслава. Пры яго як пышла слава, було хуць зь дзяреўні уцікай. Славу пулучыць нядоўга. СЛАНЯННІК, СЛАНЯЦЕЛЬ, СЛАНЯЦЕЛЬНІК м. Той, хто бязмэтна блукае. Ах, якей слыняньнік, як яму ня стыдна ны маткіный шыі сядзець. Столько работы ў дваре, a слыняціль ні прідумыіць, к чаму рукі прілажыць. Ці найшоў Аўдоткін слыняцільнік сабе работу? СЛАНЯННІЦА, СЛАНЯЦЕЛЬНІЦА ж. Мучыіцца слыняньніца, ніяк ні прідумыіць, за што рукі зычапіць. Абея адзінакывыя слыняцільніцы, гультайкі обыкновенный. СЛАТЫЙ дзеепрым. Рассцелены. Скора пойдзім пыднімаць слитый лён, ён пасьці улежыўся. СЛАЎЛЯННЕ н. іран. Знеслаўленне. Наслухыліся мы i слыўляньня, i ўсяго, ну ніхай лапочуць, ці ім ізыкі зывяжыш. СЛАЎЛЯЦЬ незак. Праслаўляць, узносіць. Сьпірва яго слыўлялі, што харошый стыршынау а цяперя не, ні хвалюцъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

слйбкій, слйтый, слубкувйцістый
0 👁
 ◀  / 353  ▶