СКАМКЫВАННЕ, СКОМКЫВАННЕ н. Камячанне. Ну атлаю я яго калі-небудзь зы скамкывыньня. Посьлі скомкывыньня ema будзіць ні рубашка, а ануча. СКАМСОЛІЦЬ зак. эмац. 1. Змяць. Сваё тряп'ё скамсоліў i кінуў кучыю лі парога. 2 перан. Прагна з'есці. Зразу чуць ня цэлый батон с к а м с о л і ў во горла. СКАМСОЛІЦЦА зак. Змяцца. Нескылька разоў надзеў — / новый касьцюм скамсоліўся, як у сыбаччых зубах пабыў. СКАМСОЛЕНЫЙ дзеепрым. 1. Змяты. Куды ж такоя скамсоліныя на людзі ныдзіваць! 2. Прагна з'едзены. Я думыў, ня меншы як пыўпірыга асталыся, ажно нічога німа, усё скамсоліна. СКАПЫВАННЕ н. Скідванне (звыч. пра гной з воза). Скапывыньня як ні сваімі рукамі, ні люблю я такея работы. СКАРАВІЦЦА зак. перан. Збэсціцца. У іх хто хочыш скырявіцца, любога ны анучу сатруць. СКАРАДЗЬБЕННЕ н. Баранаванне. Ці ты ні знаіш Мылашонкывыга скырадзьбеньня: удоўж-уперік пы разу праедзіць i гатова. СКАРАДЗЬБІЦЬ незак. Баранаваць. Я скырадзьоша з малых гадоў, мяне рана зыпряглі ў борыны. СКАРАДЗЬБІЦЦА незак. Баранавацца. Нешта ў нашых хлюстоў медлінна скырадзьбіцца. СКАРАДНУЦЬ зак. Наспех пабаранаваць. Калі ты дасі кыня скыраднуць троху, бульба травою зырыстаіць. СКАРАДНУЦЦА зак. Наспех пабаранавацца. Як скыраднецца, пыраўнеіць, луччы пыхаць будзіць. СКАРАДНУТЫЙ дзеепрым. Am аборка троху скыраднута, праехына борынымі пы разу. СКАРАЗРЭЛЫЙ прым. Скараспелы (звыч. пра бульбу). Многа мы сабе скыразрелыя бульбы ня сеім, на лета толька выкыпыць зваріць. СКАРАПАЛАМ прысл. Раптоўна. Неік яны скырыпалым надумыліся, хату прыдалі, усё рыспрыдалі i паехылі. СКАРАСПЕЛІНА ж. Адзін клубень скараспелкі. Мы дужа ні глядзелі, cemi пыдряд, кой-айдзе скырасьпеліны пупыдаюцца. Памянш. СКАРАСПЕЛІНКА. Пасып скырасьпелінкі адзьдзельна, мы іх пару быразёнычык пасеім
Дадатковыя словы
зедзены, зесці, скырадзьбша, скыраднўта, скыраднўць, тряпё
0 👁