Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
СКАРАСПЕЛКА ж. Сорт бульбы, якая рана даспявае. Скырасьтлка — тыкая доўгінькыя бульба, іна дужа раньнія, толька зыцьвіцець i сохніць. Памянш. СКАРАСПЕЛАЧКА. Ты ж ба i скырасыіелычкі пасеіў, дзеці пріедуць — выкыпылі б i зварілі. СКАРАСПЕЛЬЧЫНА 1. Асобны клубень скараспелкі. Во, я віджу, ema скырасьпельчына, іна доўгінькыя. 2. Скараспелка наогул. Худзь ба трошку скырасьпельчыны у зямлю ўкінуць, ніхай ба рысла. Памянш. СКАРАСПЕЛЬЧЫНКА. Асобны клубень скараспелкі. Скырасыіельчынкі разым з розывыю ні кладзі. СКАРАЎЛІВАЦЬ незак. 1. Забруджваць дарэшты. Пычаў ужо i новый пінжачок скыряўлівыць. 2 перан. Бэсціць. Нечыга скыряўлівыць чылавека, ён вам нічога плохого ня зьдзелыў. СКАРОДЖАНАЕ н. субст. прым. Забаранаванае поле. Яны ўжо i гною нывазілі ны скароджыныя, заўтря сеюць бульбу. СКАРОЖЫВАННЕ н. эмац. Скурчванне. Чымся c такім скарёжывыньнім жыць, дык ніхай ба бог прібраў ны свае рукі. СКАРОЖЫВАЦЬ незак. эмац. Скурчваць. Як станіць скарёжывыць, якей тады сь цябе жыціль. СКАРОЖЫВАЦЦА незак. Скурчвацца. Табе нада хлопцыў ладных іскаць, а ты скарёжывыісься. СКАРОЖЫЦЬ зак. 1. Скурчыць. А во так неік разым яго скарёжыла, трошку пакырхыў i памёр. 2 перан. Паламаць. Выйна яе жысьць скарёжыла, іна чуць жыва асталыся. СКАРОЖЫЦЦА зак. Скурчыцца. Я думыла табе зяця прісылаць, а ты скарёжылыся як курчыжка. СКАРОЖАНЫЙ дзеепрым. Скурчаны. Нікуды ён ні выходзіць, кычаіцца лі двыра скарёжыный, ны Ганкых сядзіць. СКАРЧЭЦЬ зак. Скарчанець. Мой старэй скарчэў у лесі лі скыта, зраньня було цёпла, а тады хыладзіна ўзьнілася. СКАРЧЭЛЫЙ, СКАРЧЭЎШЫЙ дзеепрым. Чуць у хату скарчэлыя уваліліся. Зынясі адзежыну на поля, сідзяць пустухі айдзе-небудзь скарчэўшыя. СКАСАБОЧЫВАЦЬ незак. Крывіць, скрыўляць. Вун як Іванёнка стала скысабочывыць, неік адным бокым ідзець. СКАСАБОЧЫВАЦЦА незак. Крывіцца, скрыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 353  ▶