ПАДЛАДЖЫВАННЕ н. Выбіранне зручнага моманту. Яго пыдладжывыньня як рысьцягніцца, дык будзіць пыдладжывыцца цэлый дзень. ПАДЛАДЖЫВАЦЦА незак. Выбіраць зручны момант. Пыдладжывыюся схадзіць у Хлышчова i ўсё ня выбіруся. ПАДЛАДЗІЦЦА зак. Выбраць зручны момант. Каб ты пыдладзіўся посьлі беда ды злавіў пітуха, я б варіла дзіцям na крошкі. ПАДЛАЖЫВАННЕ I, ПАДЛОЖЫВАННЕ н. 1. Падкладанне. Доўга вазіліся c пыдлажывыньнім, пакуля падбілі бірнушко. Такоя падложывыньня ня будзіць дзіржаць, тут нада тоўстыя калодка. 2. Падшыванне. Ета спаднічка ня доўга, ніякыга ёй пыдлажывыньня ні нада. Нікрасівыя ў цябе пулучылыся падложывыньня, кріва, збоку ўверьх заехыла. ПАДЛАЖЫВАННЕ II н. 1. Узлязанне. Ны такоя пыдлажывыньня ажно глядзець страшна. 2. Падлязанне. Як пріцісьніць палкымі, будзіць табе пыдлажывыньня. ПАДЛАЖЫВАЦЬ I, ПАДЛОЖЫВАЦЬ незак. 1. Падкладаць. Пыдлажывый людзям бульбы, сьвежыя іна смашныя. Не, большы на воз нічога ні падложывый, конь ні пыцягніць. 2. Падшываць. Прідзіцца рукавы пыдлажывыць, дужа доўгі. Прыхадзіла дзьве зімы у етым старёнку i ні падложывыла. ПАДЛАЖЫВАЦЬ II незак. 1. Узлязаць. Ён вісокавісока пыдлажывыў мыладый етый на вербу. 2. Падлязаць. Нада ж у такея шчэлкі пыдлижывыць, i нійдзе ні зашчэміцца. ПАДЛАЗІЦЬ незак. перан. Падступацца лісліва. Ён знаіць, калі пыдлазіць к стыршыне, нюхым чуіць. ПАДЛАЗНІК м. Падыходлівы чалавек. Дайжа ні падумыў ба, што зь яго такей пыдлазьнік можыць пулучыцца. Памянш. ПАДЛАЗНІЧАК. Во хаці ты пуця з большого, калі ськідыш ужо еткій пыдлазьнічык. ПАДЛАЗНІЦА ж. Схадзіця, ну другую пыдлазьніцу пулюбуйціся. ПАДЛАМЫВАННЕ н. метаф. Падлабуньванне. Только пыдзівіцца було, пыглядзеўшы ны Пітрачонкыва пыдламывыньня. ПАДЛАПАЧЫВАЦЬ незак. 1. Дадаваць пры веянні ўручную. У ету кучу можна яшчэ пудлупачывыць. 2 перан. Вастрыць (касу). Хведзька быў масьцір косы пудлупачывыць, яны ў яго резылі, што брытва. ПАДЛАПАЧЫВАЦЦА незак. 1. Дадавацца пры веянні ўручную. Саўсім
Дадатковыя словы
пыдлйжывыць
1 👁