ПАГЫЦАЦЬ, ПАГЫЦАЦЦА зак. Пагойсаць. Hi глідзяць, каб у дваре хут трошку паможч, адно на ўме — пагыцыць. Пагыцыліся i хваціць, нада кылы кароў бацьку пірімяніць, ніхай бульбу атпашыць. ПАДАБЕДЫВАННЕ н. Падабед. Віджу, што ў вас пыдабедывыньня ды самыга абеда можыць рысьцягнуцца. ПАДАВАДЗІЦЬ зак. Прывесці ў пэўны стан усіх, многіх. Брігадзір пыдывадзіў баб, што яны лаілі яго: ня пішыць трудадні, хуць здохні. ПАДАВАЛЬНІК м. Падавальшчык. Зымаріліся пыдывальнікі, яны многа сена пірікідалі за посьлібедзьдзя. Памяти. ПАДАВАЛЬНІЧАК, ПАДАВАННІЧАК. Што ж ты, пыдывальнічык, плоха пымыгаіш дзеду? Стыряюцца пыдываньнічкі, ажно ўпацелі, вісока пыдываць сы сталюг. ПАДАВАЛЬНІЦА, ПАДАВАЛКА ж. Січас табе на зьмену прідзіць другая пыдывальніца, адной тута усё ўремя стыяць цяжола. Пыдывалка ты нічога, толька у цябе ўсё зь вілык валіцца. Памянш. ПАДАВАЛАЧКА. Ты ў мяне харошься пыдывалычка, пымыгаіш луччы ўсіх. ПАДАВАЦЦА незак. Здавацца, уяўляцца. Друзей раз мне неік роіцца ў гылаве, пыдаецца, усё рыўна як хто заходзіць у хату. ПАДАГНАТЫЙ дзеепрым. перан. 1. Падведзены да канца (пра працу). У нас ca стройкыю дзела пыдыгната, нада сена пірявезьць. 2. Амаль гатовы. Борызны пыдыгнаты, нібальшэнькія канцы асталіся. ПАДАГРАВАЦЬ незак. перан. Падводзіць. Сколька разоў яны пыдыгрівалі Максіма, а ён усё дно зь імі дружыць. ПАДАГРЭЦЬ зак. 1. Падвесці. Ты знаіш, яны цябе могуць пыдагрець, што ні агледзісься. 2. Падпаліць. Бутылку пыставюць таму злудзюгану, ён i пыдагреіць, што ты i рукамі ні ўсплясьнеш. ПАДАДЖАНЫЙ дзеепрым. Пададзены. Надзейся, надзейся, i пыднясуць, i пыдадуць, будзіць i паднесіна, i пыдаджына. ПАДАДУМАЦЦА зак. Дадумацца (пра ўсіх, многіх). Чаго людзкога ні прідумыюць зъдзелыць, а ды якеянебудзь дураты пыдадумыюцца. ПАДАЗРЫЦЬ зак. Западозрыць. У том сені былі пыдазрілі Мікілыінят, алі іх у дваре ні було, як копы прыпалі, i нікога ні найшлі. ПАДАІЦЬ зак. Надаіць (малака). Увечьірі мала мылыка пыдаыа, відна, ні пад'елі сяньня. ПАДОЕНЫЙ
Дадатковыя словы
паделі, пыдадўмыюцца
2 👁