дзеепрым. Мылако только, што падоіна, я прыцадзіла, нылівай у кружычку. ПАДАКАРМЛІВАЦЦА, ПАДАКОРМЛІВАЦЦА, ПАДАКАРМІЦЦА зак. Выдаткаваць корм поўнасцю. Глядзіця, ні пыдыкармлівыйціся, як летыся. К вясьне як пыдакормлівыюцца, разу нечыга даць каровым. Вісна позныя, хылады i хылады, yce пыдыкарміліся — клычка сена ні асталыся. ПАДАКАЦЬ зак. Паддакнуць. Піліпёнык сядзеў, трілюду вёрз, а етый збоку яму троху пыдакыў. ПАДАЛДОНІЦЬ, ПАДАЛДОНІЦЦА зак. Пагаварыць пустое. Мы сядзелі кучыю, npa жысьць тулкувалі,, a тады пыдыйшоў Клімчанок, троху пыдалдоніў. Пысядзі мінутку, січас падойдзіць Аўсей, пыдалдоніцца. ПАДАЛІКАТНІЧАЦЬ, ПАДАЛІКАТНІЧАЦЦА зак. Павесці сябе далікатна. Навум умеў пыдылікатнічыць, бувала, як рызальлецца сылаўём піріт кумою. Ты так ня ўмеіш пыдылікатнічыцца, як Дынілёнык умеў. ПАДАЛІШЧА н. метаф. 1. Слабыя, нямоглыя асобы. Пустых хат ужо сколько, а калі i ні пустэя, у тых падылішча асталыся. 2. Жывёльны могільнік. Каб цябе зымяло у падылішча c такімі дурнымі рызгаворымі. ПАДАЛЛЕ н. метаф. Слабыя, нямоглыя асобы. Каму тама работыць, сьмяесься ты ці што, адно падыльля сядзіць у вуглах. ПАДАЛЬНІЦА ж. 1. Апад. Падыльніцы, гаворюць, смашныя, дай-ка папробывыць. 2. Труп жывёлы, падла. Рысказывылі, што нейкыя кабыла здохла, дык Антон ету падыльніцу сек, варіў i еў. 3. Жывёльны могільнік. У нас кылы балота была падыльніца, там усігда скот зыкапывылі. ПАДАМЛЕЦЬ, ПАДАМЛЕЦЦА зак. эмац. Аслабець. Пыдажджы, ногі пыдамлелі, іціць ні магу, пысядзець нада. Другей раз як пыдамлеіцца ўсё, піріступіць ні магу. ПАДАНАЧКІ мн. памянш. Апад. Бягі-ка пызьбірай падынычкі, парежым карові, іна дужа яблыкі любіць. ПАДАПХНУЦЬ зак. метаф. Падвесці, падставіць. Люлік нічога ні знаў, яго нарошня пыдапхнулі i ўсё зьвёз,— eo як буваіць. ПАДАРАЖЫЦЦА зак. Запрасіць дорага. Зразу ныхадзіліся купцы, a ён пыдыражыўся, а тады ахотнікыў ні стала. ПАДАРВЫВАЦЬ 1 зак. Парваць дашчэнту. Ны дзірівах пыдирвывыіць штанёнкі, ну я лапіць болыйы ня
Дадатковыя словы
пыдйрвывыіць
3 👁