ПАГНУСЯВІЦЬ, ПАГНУСЯВІЦЦА зак. Пагаварыць гнусава. Пра што ета Волькіна сьвякруха пугнусявіла, верна, жалілыся ны брігадзіра зы кыня. Січас i Матруніна нявестка падойдзіць пугнусявіцца,— пачуіця. ПАГОДЗІЦЦА незак. Трымацца (пра добрае надвор'е). Етый месіц пагодзіцца луччы ні нада, сколька сена сушылі, дажджынкі ні капнула. ПАГОДНЫЙ прым. Убраны пры добрым надвор'і. Пагодныя сена дырагоя, а як пыд дажджом пабудзіць, тады яно хужы. ПАГРАБНЯК м. Прыгрэбнік. Пыгрібняк зьдзелыць няплоха, погріб ня будзіць зудуваць, ні нада кажный раз аткапывыць. Памянш. ПАГРАБНЯЧОК- Хуць якей пыгрібнячок пріпні, усё луччы, як на чыстым полі. ПАГРАМАТНЕЦЬ зак. Зрабіцца больш пісьменным. Ня дужа пыгрыматнеў твой Вася, летыся nicay c памылкымі i сёліта цітрадкі аж красны. ПАГРОБІЦЬ зак. Пазнішчаць. Каб ім далі ўласьць, яны б пагробілі людзей, сьвет пірівярнулі, уніяты етыя. ПАГРЫБІЦЬ зак. Пагнуць. Што вас пагрібіла, вам ішчэ рана сыгінацца у дугу. ПАГРЫБІЦЦА зак. 1. Пагнуцца. Пацсоніцы пагрібіліся чуць ні ды зямлі. 2 перан. Надзьмуцца. Я замеціў, як яны пагрібіліся посьлі яго слоў. 3 перан. Падзьмуцца. A доўга Варка ні пагрібіцца, у яе атхоччывыя серца. ПАГРЫБЛЕНЫЙ дзеепрым. Пройдзіш пы дзяреўні, каго ня ўвідзіш — yce пагрібліныя. ПАГРЫЗЦА зак. перан. Пасварыцца. Ім каб було сь кім пагрызца — болыйы нічога ні надаf нікыянства сядзіць у іхных кысьцях. ПАГРЫЖАНЫЙ дзеепрым. Пагрызены. Пагрыжыныя бруквіны реж пряма ў чугуны, спарюцца. ПАГРЫМЛІВАННЕ н. Рэдкія грымоты. Ета пагрімлівыньня ня дужа харошыя, c такіх туч град буваіць. ПАГРЫМЛІВАЦЬ незак. перан. Бурчаць. Звык i звык пагрімлівыць, кажыцца, біс сваіх грімот абыйціцца ня можыць. ПАГРЭБАЧКА ж. памянш. Прыгрэбнік. Нада хуць нібалыйэнькыю пыгребычку пыставіць, усё ні так сьнегым зынясець. ПАГРЭСЦА зак. Згрэбціся. Калі ж травічка c абложкі пыгрябецца, іна сухенькыя, каб ні пупала пад дождж. ПАГУЛЬТАІЦЬ, ПАГУЛЬТАЙНІЧАЦЬ, ПАГУЛЬТАІЦЦА, ПАГУЛЬТАЙНІЧАЦЦА зак. Пагультаяваць. Як вы, хлопцы, пугультаілі, ета нада, штоб у погріб ні
Дадатковыя словы
надворе, надворі
3 👁