шаны. Як нарошня прясла пыгвызьдзячына.
ПАГВАЗДЗЕМШЫ дзеепрысл. Пабіўшы, пабіўшыся. Яны ці ні другей раз пыгвазьдзёмшы.
ПАГІНУЦЬ зак. Загінуць. Як узялі ў сорык трецьцім, ён адно пісьмо пріслаў, a ўсьлед прішло зьвяшчэнія i тыварішч апісаў, як ён пагінуў.
ПАГІНУЎШЫЙ дзеепрым. Ты чылавек пагінуўшый, c п'яніцы ні ў чом толку ні палучыцца.
ПАРІШЭХТАВАЦЬ, ПАГІШЭХТАВАЦЦА зак. Пасябраваць нядоўга. Мала яны пыгішэхтывьілі, скора ў бакі рызыйшліся. Зуянок пріехыў, ні даў ім пыгішэхтывыцца.
ПАГЛАМАЗДАЦЦА зак. 1. Няўмела зрабіцца. Biдзіш, як у яго пыглымыздалыся: ні прясла, а ражэнь. 2. Пагнуцца, паламацца. Hi наторкылі пруцьця у сваё ўремя, вецір усхадзіўся, гарох пыглымыздаўся, пычанець сохнуць.
ПАГЛАМАЗДАНЫЙ дзеепрым. Няўмела зроблены. Вот пыглымыздана троху, ні пляцень, a роіла, ізьвесна, хто дзелыў.
ПАГЛАМАЗДАЧЫЦЬ зак. экспр. Папсаваць. Сколько було паплецін ладных, ён yce пыглымыздачыў.
ПАГЛАМАЗДАЧЫЦЦА зак. Папсавацца. У тваіх руках i новый інструмент пыглымыздачыцца.
ПАГЛАМАЗДАЧАНЫЙ дзеепрым. Усё тут пыглымыздачына, нічога путныга ня выбіріш.
ПАГЛУМЛЕНЫЙ дзеепрым. Сапсаваны, змарнатраўлены. Многа паглумліныга арешніку, айдзе сьсечын, айдзе пацьсечын i кінут, як хто зьдзікаўся.
ПАГЛУМЕМШЫ дзеепрысл. Такей лён быў, каб ны хызяіна, а так пуглумёмшы прыпаў, дайжа у гной ні пашоў.
ПАГЛЫКАЦЬ зак. Паглытаць. Ён i c костычкымі пагльікыіць. Пыгльікаў ягыды ні жваўшы, глык, глык i гатоў.
ПАГЛЫКАЦЦА зак. Паглытацца. Січас i маліна паглыкыіцца. Відзіш, як скора ў яго пыглыкалыся.
ПАГЛЫКДНЫЙ дзеепрым. Hi шукай ягыд, яны паглыкыны.
ПАГЛЫТАЦЬ зак. метаф. Пра невытлумачальнае знікненне. Ці іх пыглытала айдзе, што яны ні варочыюцца, — цепірься пашлі.
ПАГНЕСЦЬ зак. Падавіць. Зьверьху булку пыклаў, ты ўсё пыгняцеш у кашолычкі, зьнімі яе.
ПАГНЕСЦА зак. 1. Падавіцца. Пыц саломыю ліжалі яблыкі, тута хадзілі, i ўсе пыгняліся. 2 перан. Пасквапнічаць. Троху пагнёўся, ну посьлі пашоў у тую хату i прінёс грошы.
ПАГНЕЦЕНЫЙ дзеепрым. Як пріехылі, тады толька хваціліся, што ўсё у яшчычку пагнеціна
Дадатковыя словы
паглўмліныга, пяніцы
12 👁