НЯХАЕННЕ н. Ганьбенне. Ат іх i ніхаіньня уволю наслухыісься i ўсяго ўсякыга. НЯХАІЦЬ незак. Ганьбіць. Усюдых ніхаіць Губарёнка, ну калі ён дренный, наго ты зы яго ішла, ты знала, якей ён. НЯХОДЖАНЫЙ дзеепрым. перан. Недагледжаны. Зы аборкымі лён няходжыный, яго абізацільна палоць нада, трыва зысідаіць усьцяж. НЯХРЫШЧАНЫЙ дзеепрым. Такі, над якім не праведзены абрад хрышчэння. Прі немцых пусьцілі чутку, што няхрішчыных дзяцей пыстріляюць, дык yce пывязьлі у цэрькву ужо балыйых. НЯЦЬ зак. 1. Выканаць. Нялі работы тама — трі часы пыпароліся зь вілкымі. 2. Суняць. Я умею такіх балыўнікыў няць — рімушок атпіряжу. Пуга ні ніла, дык палкыю атвазіў. НЯЦЦА зак. Суняцца, перастаць. Як ба ета куpeŭ нупужаць, каб яны няліся кыпаць гарод. НЯШЫБКА прысл. Павольна. Ай, ты няшыбка бегыіш, ты мяне ні дагоніш, а я глядзі у якіх валінкых. НЯШЫБКІЙ прым. Павольны. Ета парода тыкая, ета няшыбкія коні, ну здаровыя, якей воз ні ныкладзеш, пыцягніць. п ПААБАБРАНЫЙ, ПААБАБРАТЫЙ дзеепрым. Абабраны, абтрэсены поўнасцю. Ігрушыны стыяць пыабыбраныя, ні днае ігрушкі німа. Была ў лесі дзічка-кісьляўка, i тая пыабыбратыя, ні яблычка ні асталыся. ПААБАГНУЦЬ зак. Абагнуць усё, многае. Ён сам i санкі пыабагнуў, ніхто яму ні пымыгаў. ПААБАГНУЦЦА зак. Абагнуцца (пра ўсё, многае). Нашто аткладывыць ны калі пыабагнецца, нада скарей кынчаць. ПААБАГНУТЫЙ, ПААБГІНАНЫЙ дзеепрым. У Якыва красіва пыабагнута, ён як зря дзелыць ня будзіць. ІІІто пыабгінана, ладна, ну яшчэ многа тут работы. ПААБАЖВАЦЬ зак. Абжаваць усё, многае. Цялёнык што ні пупадзець, усё пыабажвець. ПААБАЖВАНЫЙ, ПААБАЖВАТЫЙ дзеепрым. Кідай у шайку пыабыжваныя тряпкі, мыць усё нада. Пыглядзі, якея пыабыжватыя рукаўкі ў кохтычкі. ПААБАЗНАЦЦА зак. Абазнацца (пра ўсіх, многіх). Hef na-мойму, яны пыабызналіся, падумылі, што ета галкыўскія хлопцы
Дадатковыя словы
пыабагнўта, пыабагнўў
3 👁