ПААБАЛДЗЁЦЬ, ПАБАЛДЗЕЦЬ зак. Ачмурэць (пра ўсіх, многіх). Усё дно як пыабалдзелі, вярзуць, самі ні пpiдумыюць што, ажно слухыць ніпріятна. Пыбалдзелі мальцы, большы пра іх нічога ні скажыш. ПААБАЛДЗЕЛЫЙ, ПАБАЛДЗЕЛЫЙ дзеепрым. Ня думый, ні такея яны пыабалдзелыя, большы прітвыряюцца. Якей толк c такімі пыбалдзелымі пpa што дыгыварівыцца. ПААБАМЛЕЛЫЙ дзеепрым. Абамлелы (пра ўсіх, многіх). Як скызалі пры Аніса, так яны абея i селі пыабамлелыя. ПААБАРАЧЫВАЦЬ, ПААБЯРНУЦЬ зак. Абярнуць усё, многае. Пыабырачывый цугункі зы заслонку, ніхай сохнуць. Ён ня думыў, што яны копы пыабернуць. ПААБАРАЧЫВАЦЦА, ПААБЯРНУЦЦА зак. Абярнуцца (пра ўсё, многае). Кычаны цяжолыя, a зімля нымякла, дык яны пыабырачывыліся. Акуратна едзьця, дарога няроўныя, можыця пыабярнуцца ж жытым. ПААБАРАЧЫВАНЫЙ, ПААБЯРНУТЫЙ, ПААБЕРНУТЫЙ дзеепрым. Бальшэя чугуны пыабырачывыны пыць сьцяною ны дваре. Тарелкі пыабярнуты на ўслоні, ніхай апсыхаюць. 'А я гляджу, длі чаго бочкі ліжаць пыабернутыя. ПААБАТКНУЦЬ зак. Абаткнуць усё, многае. Нада сьвіннарнічык пыабаткнуць, пат крышыю дзірічкі ёсьць. ПААБАТКНУЦЦА зак. Абаткнуцца (пра ўсё, многае). Калі ж у цябе пацстрешша пыабаткнецца, усё атклыдаіш i атклыдаіш. ПААБАТКНУТЫЙ дзеепрым. Пунькі пыабаткнуты крепка, хырашо зьдзелына. ПААББІВАЦЬ зак. 1. Папрацаваць, аббіваючы пэўны час. Нямнога ён, часы два пыаббіваў, ну трошку памог. 2. Абабіць усё. Снапкі нада пыаббіваць ды пріпыряччыць, каб куры па іх ні мясіліся. 3. Абабіць усё, прыбіваючы. Сьценкі ў пуніх пыаббіваў достычкымі. ПААББІЦЬ зак. 1. Абабіць усё. Жыта пыаббілі, нада кулі тресьць. 2. Абабіць усё, прыбіваючы. Пыаббіў дзьвері войлыкым, ня будуць холыд прупускаць. ПААББІВАЦЦА, ПААББІЦЦА зак. 1. Абабіцца (пра ўсё, многае). Ну ні гаріць жа, i проса пыббіваіцца. Пыбаб'юцца снапкі, сяньня нада лашчынку збрынкыць. 2. Абабіцца прыбіваннем (пра ўсё, многае). Як дзьвері пыаббіваюцца, ні так будзіць дуць. Ці скора ў цябе вароццы пыабаб'юцца, ждаць ныдаела. 3. Пабіцца, удараючыся (пра ўсё, многае). Будуць кычаны во так звалівыцца, пыббіваюцца. Німа цэлых яблык, усе пыаббіліся. ПААББІВАНЫЙ, ПААББІТЬІЙ дзеепрым. 1. Абабіты (пра ўсё, многае). Пыаббіваныя снапы кылы пpi-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
36 👁