НЯЎКЛЁПІСТА прысл. Няўклюдна. Галя дайжа ідзець няўклёпіста, што Шурік найшоў у ёй харошыга. НЯЎКЛЁПІСТЫЙ прым. Няўклюдны. Ён як шымачок i йна няўклёпістыя, якея тама сваты, зь імі пы-чылавечыску ні пыгаворіш. НЯЎКЛЮДДЗЕ 1 н. Нязграбнасць. У іх ува ўсіх такоя няўклюдзьдзя, адзь дзядоў-прадзідыў етык цягніцца. 2 м. i ж. Нязграба. Другей раз вылакецца няўклюдзьдзя Сьціпанёнкыва у Мышкіна. НЯЎМЕКАЎ, НЯЎМЕЦКІЙ прым. Такі, які мае адносіны да няўмекі. Няўмекыву работу зразу пызнаіш, i пріглідацца ні нада. Няўмецкыя кладжэньня, паетыму i снапы выіжджаюць c капёшкі. НЯЎПРОСЛІВЫЙ прым. Згаворлівы. Не, ня буду гываріць, яе зяць няўпросьлівый, зразу паслухыў пaможч Кірею. НЯЎПРОЦЯ прысл. Не супроць. Мы тожа былі няўпроця, хочыш браць Тымаркіну дачку — бярі. НЯЎРОДЗІЦА ж. Неўраджай. Лета тэй год було халодныя, мокрыя, няўродзіца i ны зярно, i на бульбу, усяго було нідыхват. НЯЎРОМІСТА, НЯЎРОМНА прысл. Неакуратна, неахайна. Ай, ні гываріця вы, іна ўсігда няўрёміста дзелыла. Луччы ты пылажы i ня трогый нічога, я дужа ні люблю, калі няўрёмна мыць. НЯЎРОМІСТАСЦЬ, НЯЎРОМНАСЦЬ ж. Неакуратнасдь, неахайнасць. Твыя няўрёмістысьць усім ізьвесна, нічога ў цябе пы-чылавечыску ні пулучаіцца. А каму б няўрёмнысьць пыныравілыся. НЯЎРОМНІК м. Неахайнік. Куды ты няўрёмніка пyскаіш г гыршкам, пырызмалоціць усё. Памянш. НЯЎРОМНІЧАК. Няўрёмнічык ты, куды табе пасуду мыць. НЯЎРОМНІЦА, НЯЎРОМІНКА ж. Хочыця вы, каб няўрёмніца зьдзелыла што-небудзь акуратна. Што ж ты скажыш, калі іна тыкая няўрёмінка урадзілыся. НЯЎСТОЙЧЫВАТА прысл. Няўстойліва. Няўстойчывыта лесьвіца стаіць, глядзі, можыць хітнуцца ўбок i піленьнік пыляціць як мячык. НЯЎСТОЙЧЫВАТАСЦЬ ж. Няўстойлівасць. Пра нейкыю няўстойчывытысьць вёрз, я ні пыняў, што йта к чаму. НЯЎСТОЙЧЫВАТЫЙ прым. Няўстойлівы. Увесь месіц етый няўстойчывытый, адзін дзень сонца пасьвеціць, a тады дождж i дождж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
43 👁