н НЯСКЛЕПІСТАСЦЬ ж. Няўменне, няскладнасць. Я сам віджу ету нясклёпістысьць, дык чылавека ж ні пірядзелыіш. НЯСКЛЕПКА звыч. ж. Няўмелая, няўдалая асоба. Зразу відна, што нясклёпка зы работу ўзілася. НЯСКОБЛЕНЫЙ дзеепрым. 1 перан. Неакораны. Няскобліныя бярьвеньня скора порціцца, яго пыт карою доўга дзіржаць нілізя. 2 метаф. Нябрыты. Зарос няскобліныйt бырыда сівымі пятнымі блішчыць. НЯСПОРНЫЙ прым. Такі, які пракладае вузкую баразну (пра плуг). Няспорный плужок, ім бульбу ня стоіць сеіць, быразёнкі будуць вузінькія. НЯСПРАЎКА ж. Няспраўнасць. У іх у рабоці доўга была ніспраўка, пакуля брігадзіра пымінялі. НЯСТРАМНІК м. Бессаромнік. Так толька ністримнікі дзелыюць, ныт табою усе будуць сьміяцца. НЯСТРАМНІЦА ж. Воч чаго ты еткыя ністрамніца зыдылася, як табе другіх ня стыдна. НЯСЦЕРП м. Нецярпенне. У твае косьці пряма якей-то нясьцерп уеўся, мінутычкі ні пысядзіш, як другея. НЯЎДАЧА м. i ж. перан. Няўдалая асоба. Мужык у яе ніўдача. Во йдзець мыя ніўдача, ногі нешта ў яе ня слухыюцца. НЯЎДАШНЕНЬКІЙ прым. памянш. Няўдалы. Ніўдашнінькій хлеб, цеста разьбіла, дык яго чуць ну лупату уськінула. НЯЎДОБІЕ н. 1. Няўдобіца. Ішлі мы na Віцібшчыні, зімля плыхая, балоты, няўдобія. 2 перан. Непрыгоднасць. Яблыкі няўдобія, усё дно як дзічкі, у рот нільзя ўзяць. НЯЎЖЛІ часц. Хіба. Я стаю i гляджу: няўжлі ён ні замеціць нас кылы калёс. з
Дадатковыя словы
ністрймнікі
4 👁