толька яны ні бувалі. Работыць ні хацеў, тута пывылацужніныў троху, тады ў Гоміль паехыў. Нейдзі з год пывылацужыўся, a посьлі пріехыў к Мітрыхванывым, сядзеў месіцы трі. Хочыцца яму пывылацужнічыцца, як Сярёжку, ды тут ніхто яго карміць ні станіць. ПАВАЛАЧЫЦЬ зак. Пачасаць (воўну). К хылыдам воўну нада пывылачыць, спрядзецца, дык хуць чулочыкі дзіцям зьдзелыю. ПАВАЛАЧЫЦЦА зак. Пачасацца (пра воўну). Усё атклыдаіш i атклыдаіш, калі ж воўна пывалочыцца. ПАВАЛОЧАНЫЙ дзеепрым. Пывалочыный воўні як-небудзь дасі ряд. ПАВАЛАЧОМШЫ дзеепрысл. Пывылачомшы, спрядзецца, а так будзіць выляцца, пакуля саўсім пірілямчыцца. ПАВАЛТУЖАНЫЙ дзеепрым. Патузаны. Ета ŭ ладна, што троху пывалтужыный, ато ж места ні знаў. ПАВАЛЫНІЦЬ зак. Памарудзіць. Троху пывалыніў, усё думыў, куды луччы кінуцца, а тады пыпрыдываў naстройкі i паехыў. ПАВАЛЫНІЦЦА зак. Памарудзіцца. Ета ўсё із-зы таго пріпадка, із-зы стыршыны столька у нас дзела пывалынілыся. ПАВАЛЬ ж. метаф. Нямоглыя асобы. Як рузуріліся дзяреўні, жывога чылавека ні астаецца, адна павыль,— во што разныя Шакуры надзелылі. ПАВАРОЧАЦЬ зак. перан. іран. Пакіраваць. Работыць мутырна, яму дай пыварочыць худзь дзяреўнію. ПАВАРОЧАЦЦА зак. Падвярнуцца (пра сена). Як увесь клевір пыварочыіцца, аддыхнём, ніхай скарей сохніць. ПА-ВАЎЧЫНАМУ прысл. Як воўк. Нешта ў кустах як завыіць, усё дно як пы-ваўчыныму, мне кропна, кропна стала. ПАВАШАПРУДСТВАВАЦЬ, ПАВАШАПРУДСТВАВАЦЦА зак. Пазадавацца, павычвараць. Чаго ня любюць, а пывышапрудствывыць толька дай, ета ў іх ні адбяреш. Ніяк ні прідумыюць, айдзе б яшчэ пывышапрудствывыцца, як у Колтыві. ПАВАЯВАЦЦА зак. Актыўна падзейнічаць, шмат папрацаваць. Пувуюваўся зь імі, ну сваё дыкызаў. Крепка Цітанкі пувуюваліся, пакуля апстроіліся. ПАВЕДЗІЦЬ зак. Расказаць. Ну хто б мог паведзіць пры такей случый, у нашым баку npa ета ні було чутна. ПАВЕЗЦЬ зак. метаф. Прыняць адказнасць. Луччы атыйдзі ат тэя кынпаніі, яны ўкрадуць, а ты пывязеш. ПАВЕЗЦА зак. Накіравацца. Узноў пывязьліся з милым у бальніцу, нешта яму німа луччыньня
Дадатковыя словы
лацўжыўся, лўччыньня, мйлым, пывалтўжыный, пывылацўжнічыцца, пывышапрўдствы, пывышапрўдствывыць, цўжніныў
2 👁