Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАВЕСІЦЬ зак. 1. Узважыдь. Павесіла цубулю: роўна дзьвінаццыць хунтыў. 2. Заважыць. Харошыга кыбына аткармілі, ён ня меншы пітнаццыць пудоў павесіць. ПАВЕТАЧКА ж. памянш. Павець. Каб хуць крошышныю паветычку пріпяў, склаў ба тоя-сёя, палку б дроў кінуў, ні так ба мякла. ГІАВЕТРЫЕ н. Звычай, мода. Ета паветрія такоя було, каб абізацільна пустуху пятроўшчыну вынасіць. ПАВІВАННЕ н. Навіванне на вяроўку трэцяга сувоя. Пывіваньня дужа укріпляіць, задоўку як паўеш, ёю што хочыш увязывый — ні парьвецца. ПАВІВАННІК м. Той, хто навівае на вяроўку трэці сувой. Усюрьёз пывіваньнік узяўся зы работу, болыйы ў яго задоўка ні парьвецца. ПАВІВАННІЦА ж. Сь цябе б i пывіваньніца нядренныя выйшла. ПАВІВАЦЬ незак. Навіваць на вяроўку трэці сувой. Ранты многія вярёўкі пывівалі, ета цяперя ня ўюць i ні пывіваюць, i кынапель ня сеюць. ПАВІВАЦЦА незак. Навівацца на вяроўку (пра трэці сувой). Калі ўмеіш віць, то будзіць i пывівацца. ПАВІЦЬ зак. Навіць на вяроўку трэці сувой. Бацька мой быў масьцір у етым дзелі, як паўець, яго вярёўка луччы зы хвабрішныю. ПАВІЦЦА зак. Навіцца на вяроўку (пра трэці.сувой). КаАі хырашо паўецца, будзіць многа кряпчэй. ПАВІВАНЫЙ, ПАВІТЫЙ дзеепрым. Не, вожычык пывіваных ні було, пывівалі задоўку, пірядоўку. Відзіш, ета вярёўка павіта, на ёй трі cyeai. ПАВІДЗЕЦЬ зак. 1. Убачыць. Каб я зь яе глупысьць якую павідзіў ці яшчэ што,— не, разумныя баба. 2. Шмат пабачыць. Ужо сколька Кіряёнык павідзіў белыга сьвету, ніхто столько ні павідзіў, два акіяны піріплуваў. ПАВІДЖАНЫЙ дзеепрым. Убачаны (пра вялікую колькасць). У яго жызьні ўсяго було павіджына: i як сыр у масьлі кытаўся, i бяс крошкі хлеба нысядзеўся. ПАВІЛІЧКА ж. памянш. Павітуха (травяністая pacліна). Пывілічку вырывай i выкідывый, яе ніякыя скаціна ня есьць, нейкыя ніядомыя. ПАВІСЕЦЬ зак. перан. Пасядзець (над чым). Яны бегыўшы нызьбіраліся, цяперя пывіселі нут крупенію i вылізьлі з-зы стыла. ПАВІХЛЕЦЬ зак. Папрагнуць. Пывіхлела, пакуля я дыла ёй пыпряньнікыў,— смашныя, у горыдзі старэй купіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 305  ▶