Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАБУЗІЦЬ, ПАБУЗІЦЦА зак. Павычварадь, пабуяніць. Рысказывылі, што яны ў Сквіряце ладна пубузілі, як выпілі на ксьціных. Такім атлётым пубузіцца нядоўга, ім абы ў чарку глянуць. ПАБУЗЕМШЫ дзеепрысл. Пубузёмшы тута, пашлі ў горыд. ПАБУЙНІЦЬ зак. Зрабіць буйнейшым. Не ўжо, яблык ты ні пубуйніш, якея ўрадзіліся, такея i пыясі. ПАБУЙТАВАЦЦА зак. Папрацаваць да знясілення. Зыстряла балька ў ямкі, як погріб рыскапывылі, пубуйтуваліся-пубуйтуваліся i засыпылі погріб разым зь ёю. ПАБУКАЦЦА зак. Пабіцца ілбамі. Ці відзіў, як быраны пабукыліся адзін c адным. ПАБУЛДЫХКАЦЬ зак. Пабіць па вадзе нагамі пры купанні. Троху пубулдыхкылі i хваціць, вылазьця, выда ня дужа цёплыя. ПАБУЛДЫХКЛЦЦА зак. Пакупацца з шумам, плёскатам. П убулдыхкыліся, ны пяску пыліжалі i ўзноў касілі. ПАБУРБУЛЕЦЬ, ПАБУРБУЛЕЦЦА зак. Моцна пакіпець. Дыстывай чугун, ён пубурбулеў — doc, вылівай пряма ў шайку. Пубурбулеўся твой кіпяток, цягні, нашто, каб у пылавіну выкіпіў. ПАБУТАВАЦЬ, ПАБУТАВАЦЦА зак. Цяжка папрацаваць. Ох, мы пубутувалі, як c хутыра пірістраівыліся, хваціла нам дык хваціла. Купчанок тэя гады крепка пубутуваўся, усё адзін i адзін, як вол работыў. ПА-БЫСТРАМУ, ПА-БЫЙСТРАМУ прысл. Хутка, спрытна. Тута думыць нечыга, нада дзействывыць naбыстрыму. Па-быйстрыму у іх ні палучыцца, у такіх мямліў. ПАБЫСТРЭЦЬ, ПАБЫЙСТРЭЦЬ зак. Зрабіцца больш рухавым, жвавым. Ого, як ты за месіц пыбыстреў, я цябе нізашто ні дыганю. Пыбыйстрела твыя ўнучка, ты ўжо зь ёю ныпірягонкі ні пыбягіш. ПАБЯГУН м. Непаседлівы хлапчук. Куды етый пыбягун вупруўляіцца галодный, ніхай хуць пызаўтрікыіць. Памянш. ПАБЯГУНЧЫК. Hi сядзіцца вам у дваре, пыбягунчыкі, усё каб насіцца. ПАБЯГУННЯ ж. Непаседлівая дзяўчынка. Ты тожа такою ня меншыя пыбягуньня была. ПАБЯНТЭЖЫЦЬ, ПАБЯНЦЕЖЫЦЬ зак. 1. Папесціць пэўны час. Пыбянтэжыла мальца, ды хваціць, ідзі пымыгай дзеду лі тубуна. Што, баба мала цябе пыбяньцежыла, яшчэ на рукі лезіш? 2. Спесціць усіх, многіх. Малых пыбянтэжылі, цяперя іх з рук спусьціць нілізя. Пыбяньцежыць нядоўга, a атвучываць тады дренна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўн, гўнчыкі, пабўкыліся, пыбягўньня
1 👁
 ◀  / 305  ▶