ПАБРЫГАДЗІРЫЦЬ, ПАБРЫГАДЗІРСТВАВАЦЬ, ПАБРЫГАДЗІРНІЧАЦЬ зак. Папрацаваць брыгадзірам. Ніхай Сямён пыбрігадзіріць, ён грамытный, мы разым у школу хадзілі. Дужа яму хочыцца пыбрігадзірствывыць, ды стыршына ны яго коса глядзіць. Як твой маліц пыбрігадзірнічыў, ці ўмеіць ён троху зь людзямі апхадзіцца? ПАБРЫДЗЕЦЬ, ПАБРЫДЗЕЦЦА зак. Патурбаваць, панепакоіць. Hi такей ён чылавек, што яму нешта пыбрыдзіць. Каб трошку i пыбрыдзелыся, ні ў чужоя б места, дужа ён рузмудреў. ПАБРЫНДАЦЦА зак. Пашвэндацца. Відзіш, яму узноў зыхацелыся пабрындыцца, аж ногі чэшуцца. ПАБРЫНКАЦЬ зак. перан. неадабр. Пахадзіць бязмэтна. Нічога яны ні ныбралі, пабрынкылі ny кустах i вярнуліся c пустымі карзінкымі. ПАБРЫНКАЦЦА зак. 1. Пахадзіць бязмэтна. I тута нічога ён дзелыць ня будзіць, пабрынкыіцца i паедзіць. 2. Скасіцца абы-як, няўмела. Тама, як пабрынкыіцца, можна будзіць хвырасток скласьць. ПАБРЫТАЦЬ зак. 1. Забрытаць усіх, многіх. Ты ім толька скажы зьезьдзіць у луг, січас коні пыбрытаюць 1 пакоцюць. 2 перан. жарт. Узяць пад свой уплыў. Вас піряднінскія дзеўкі пыбрыталі, што ня вырьвіціся. ПАБРЫТАЦЦА зак. 1. Забрытацца (пра ўсіх, многіх). У іх любэя коні пыбрытаюцца, пугі як ушпілюць-ушпілюць, яны аж прісідаюць. 2. Трапіць пад уплыў (пра ўсіх, многіх). Як жа ета вы так пыбрыталіся, ай-я-яй. ПАБРЫТАНЫЙ дзеепрым. 1. Забрытаны (пра ўсіх, многіх). Мы відзілі, што кулу гумна стыялі пыбрытаныя коні. 2. Узяты пад уплыў (пра ўсіх, многіх). Яны c прошлыга месіца пыбрытаны. ПАБРЭЗКАЦЬ зак. Пагрэбаваць. Hi пабрезкыйця, дырагея госьцікі, папробыйця, што ны стале ёсьць! ПАБУБНЕЦЬ зак. 1. Пабарабанідь. Ён доўга ні сядзеў, трошку пубубнеў, a тады пылажыў бубін i пашоў. 2 перан. Пабурчаць. Удваіх пубубнелі, a Мархва ні адззывалыся, дык скора сьціхлі. ПАБУЗАВАЦЦА зак. 1. Памяцца, пакамячыцца. Троху було тряхольля, дык ні глядзеў, гамзіў, усё пубузувалыся, хуць выкінь. 2 перан. Папрацаваць цяжка. Пубузуваўся ён ныт хатыю, усё адзін i адзін, ніякія noмышчы ні було. ПАБУЗАВАНЫЙ дзеепрым. Памяты, пакамячаны. Нашто каму такоя пубузуваныя тряп'ё, яго i тряпышнік пыглядзіць ці браць
Дадатковыя словы
тряпё
1 👁